Жыгімонт II Аўгуст
Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1572, Кнышын) — вялікі князь літоўскі (1544-1572), кароль польскі (1548-1572). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.
У 1522 сойм ВКЛ даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасля яго смерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны вялікім князем. У 1526 пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць Мазавецкае княства Жыгімонту Аўгусту, але яно было далучана проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку 1529 году Жыгімонт Аўгуст абраны вялікім князем пры жыцці бацькі, а 18 снежня на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання сына польскім каралём. Каранаваны ў Кракаве 20 лютага 1530, але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.
У 1543 годзе быў арганізаваны шлюб Жыгімонта Аўгуста з дачкой спадчанніка Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда — эрцгерцагіняй Елізаветай.
У 1544 Жыгімонт Аўгуст пачаў рэальная кіраванне ў ВКЛ, але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю над выдаткамі велікакняжацкага скарбу.
У 1547 Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны занялі пануючае становішча ў ВКЛ, і пэўны час Жыгімонт Аўгуст быў пад іх уплывам. Жыгімонт Стары і Бона Сфорца былі супраць гэтага шлюбу, як і значная частка польскіх магнатаў.
Пасля смерці бацькі (1548) Жыгімонт Аўгуст стаў поўнаўладным каралём і вялікім князем. Заключыў тайны дагавор аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Венгрыі Фердынандам I Габсбургам. Гэты саюз быў замацаваны, калі пасля смерці Барбары Радзівіл (1551) Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з эрцгерцагіняй Екацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. Пазней адмовіўся ад саюзу з Габсбургамі.
Знешняя палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на захаванне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. Герцагства Прусія заставалася васалам Польшчы. Стасункі з Швецыяй палепшыліся, калі ў 1568 сталец там заняў Юхан III, швагр Жыгімонта Аўгуста. Але адносіны з Маскоўскай дзяржавай былі кепскія, Іван IV пачаў Лівонскую вайну (1558—1582), якая падштурхнула ВКЛ да заключэння Люблінскай уніі (1569).
Унутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіраваная на паляпшэнне становішча і павялічэнне ўплыву сярэдняй шляхты. На сойме 1562—1563 гг. падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі раздадзеныя магнатам з 1504. У выніку рэформ былі павялічаныя прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Садзейнічаў правядзенню Валочнай памеры ў ВКЛ. Пачаў стварэнне ваенна-марскога флоту Польшчы, стварыў Марскую камісію. У час яго праўлення пашырылася рэфармацыя розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. Віленскім прывілеем (1563) пацвердзіў роўнасць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ. Зацвердзіў Статут Вялікага княства Літоўскага (1566). У апошнія гады свайго ўладарання пад ціскам каталіцкай царквы дазволіў дзейнасць езуітаў у Польшчы (з 1564) і ў ВКЛ (з 1569), што сталася пачаткам контррэфармацыі. Быў мецэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкаў, акцёраў. Яго ўладарста было перыядам росквіту Адраджэння ў ВКЛ.
Памёр не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі Ягелонаў. У сваім палітычным тастаменце раіў шляхце прытрымлівацца саюзу з Францыяй і абраць на сталец караля і вялікага князя французскага прынца. Гэта была ажыццяўлёна на элекцыйным сойме (1573) — быў абраны Генрык Валезы.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст. : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 168.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 312.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 461.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004. — С. 230.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 78.
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |
