Жыгімонт I Стары
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{ДД}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Жыгімонт «Стары» (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы.
|
Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы у Сілезіі. У 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што яшчэ пры сваім жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго 10-гадовага сына Жыгімонта II Аўгуста.
[правіць] Унутраная палітыка
Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. За часам Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.
[правіць] Знешняя палітыка
У 1531 барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 саюз з Францыяй і ў 1533 з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавай (1507-1508, 1512-1522, 1534-1537) у выніку якіх быў страчаны Смаленск.
Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасьці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гг. з Польшчай было ўз'яднанае Мазавецкае княства.
Другая жонка, з 1518, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы, намагалася забяспечыць стальцы Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, у 1529 было праведзена яго намінальнае абранне другім вялікім князем літоўскім.
[правіць] Мецэнат
Жыгімонт вядомы як мецэнат. Ён меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптараў, архітэктараў, жывапіцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.
[правіць] Літаратура
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 75.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 311.
- Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 227.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 460—461.
[правіць] У Сеціве
| Вялікія князі літоўскія | ||
|---|---|---|
| Наследныя князі | Міндоўг (1236—1263) • Транята (1263—1264) • Войшалк (1264—1267) • Шварн (1267—1268) • Трайдзень (1269—1281) • Даўмонт (1282—1285) • Будзікід (1285—1291) • Будзівід (1291—1295) • Віцень (1295—1315) • Гедзімін (1316—1341) • Яўнут (1341—1345) • Альгерд (1345—1377) • Ягайла (1377—1381) • Кейстут (1381—1382) • Ягайла (зноў) (1382—1392) • Вітаўт (1392—1430) • Свідрыгайла (1430—1432) • Жыгімонт Кейстутавіч (1432—1440) • Казімір (1440—1492) • Аляксандр (1492—1506) • Жыгімонт Стары (1506—1548) • Жыгімонт Аўгуст (1544—1572) | |
| Выбарныя князі | Генрых Валуа (1573—1574) • Стафан Баторый (1576—1586) • Жыгімонт Ваза (1587—1632) • Уладзіслаў Ваза (1632—1648) • Ян Казімір Ваза (1648—1668) • Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669—1673) • Ян Сабескі (1673—1696) • Аўгуст II Вецін (1697—1704) • Станіслаў Ляшчынскі (1704—1709) • Аўгуст II Вецін (зноў) (1709—1733) • Станіслаў Ляшчынскі (зноў) (1733—1734) • Аўгуст III Вецін (1734—1763) • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) | |
| Манархі Польшчы | |
|---|---|
| Князі палян | |
| Каралі Польшчы | |
| Князь-прынцэпс Польшчы | |
| Князь Кракава |
Казімір II Справядлівы — Мешка III Стары — Казімір II Справядлівы — Елена Усеваладаўна — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Лешэк Белы — Мешка III Стары — Уладзіслаў III Танканогі — Лешэк Белы — Мешка IV — Лешэк Белы — Уладзіслаў III Танканогі — Конрад I Мазавецкі — Генрых I Барадаты — Генрых II Набожны — Конрад I Мазавецкі — Баляслаў V Сарамлівы — Лешэк Чорны — Генрых IV Пробус — Пшэмысл
|
| Пржэмыславічы | |
| Пясты (князі Кракава) | |
| Каралі Польшчы | |
| Анжу | |
| Ягелоны |
Ягайла (Уладзіслаў II) — Уладзіслаў III Варнскі — Казімір IV Ягелон — Ян I Ольбрахт — Аляксандр Ягелон — Жыгімонт I Стары — Жыгімонт II Аўгуст |
| Выбарныя каралі | |
| Царства Польскае |
Аляксандр I — Мікалай I — Часавы ўрад — Мікалай I — Аляксандр II — Аляксандр III — Мікалай II |