Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай
55°44′50″ пн. ш. 37°38′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква, Кацельніцкая набярэжная, 1/15
Архітэктурны стыль Сталінская архітэктура
Архітэктар Д. М. Чачулін, А. К. Расткоўскі
Дата заснавання 1952
Будаўніцтва 19371952 гады
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7701992000№ 7701992000
Вышыня 176 м
Матэрыял сталь, бетон і тэракота
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жылы дом на Кацельніцкай набярэжнай у Маскве — адзін з «вышынных будынкаў», пабудаваны ў вусці Яўзы ў 19381952 гадах. Аўтары праекта — Д. М. Чачулін, А. К. Расткоўскі, інжынер Л. М. Гохман. Курыраваў будаўніцтва, у тым ліку, настаяў на выбары пляцоўкі для будаўніцтва дома Лаўрэнцій Берыя[1].

Дом, які замыкае перспектыву ад Крамля да вусця Яўзы, будаваўся ў 19381940 і 19481952 гадах. Цэнтральны аб'ём налічвае 26 паверхаў (32 разам з тэхнічнымі паверхамі) і мае вышыню 176 м. У гмаху размешчаны 540 кватэр, з іх 336 двухпакаёвых, 173 трохпакаёвых, 18 чатырохпакаёвых і 13 аднапакаёвых кватэр. Да яго прылягае «стары», 9-павярховы жылы корпус, які выходзіць на Маскву-раку, спраектаваны тымі ж аўтарамі ў 1938 годзе і завершаны ў 1940-м. Усяго ў будынку знаходзяцца 700 кватэр, крамы, паштовае аддзяленне, кінатэатр «Ілюзіён» (базавы кінатэатр Дзяржфільмафонда; выходзіць на Вялікі Вацін завулак), музей-кватэра Г. С. Уланавай.

Зноскі

  1. Локоткова Ж. Сталинский зуб. Столичная вечерняя газета № 210, 16 декабря 2003, с. 31

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]