Жылы раён Брылевічы, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Падчас будоўлі, жнівень 2007

Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Мінска (Маскоўскі раён). Узнік у 20052008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтку Брылевічы.

Змест

[правіць] Маёнтак

Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражывання ўладальнікаў побач размешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасць А.Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы - маёнтак Сеніцкай воласці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе - двор, 6 жыхароў.

30 ліпеня 1964 указам Прэзідыюму Вярхоўнага Савету БССР вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная.

[правіць] Мікрараён

Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». Але ў снежні 2006 году Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «у мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Мінск-Берасце (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы (Брилевичи)…[1]»

У мікрараёне знаходзяцца вуліцы Яна Чачота, Каралінская, Напалеона Орды, Ежы Гедройца.

[правіць] Адлюстраванне ў тапаніміцы Мінску

Назва мінскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.

Зноскі

  1. Аб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска — Решение 22-й сессии Минского городского Совета депутатов 24-го созыва № 274 от 22.12.2006
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах