Жылы раён Каменная Горка, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каменная Горка, перспектыўны жылы раён на захадзе Мінска. Тэрыторыя плошчай 450 га ў межах МКАДвуліц ПрытыцкагаКунцаўшчынаКалеснікава (4-е гарадское кольца), абмежавана з поўначы катэджным пасёлкам Масюкоўшчына. Прывабнасць будучаму раёна надае наяўнасць развітай транспартнай сеткі, метрапалітэна (станцыя «Каменная Горка», неўзабаве да яе дадасца і станцыя «Чырвоны Бор»). Разлічаны на 65 тысяч чалавек.

Мяркуецца пабудаваць пяць мікрараёнаў з квартальным тыпам забудовы, канцэнтрацыяй грамадскіх і камунальных функцый у прымагістральнай зоне МКАД і размяшчэннем высокашчыльнага жылля ў непасрэднай блізкасці да лініі метро. Школы і дашкольныя ўстановы выдзяляюцца ў асобную зону, адасобленую ад жылой забудовы паласой зялёных насаджэнняў.

У першую чаргу (да 2010) забудоўваюцца першы і пяты мікрараёны на поўдні раёна. Чакаецца, што горадабудаўнічы воблік жылога раёна Каменная Горка будзе канчаткова сфарміраваны да 2015.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах