Жылы раён Усход, Мінск
Усход, жылы раён ва ўсходняй частцы Мінска. Забудоўваецца з 1966. Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысяч жыхароў.
Уключае два мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры». Вышыннай дамінантай раёна з'яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў па вуліцы Каліноўскага.
Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|
| Жылыя раёны Мінска | |
|---|---|
| Мінск | |
| Мікрараёны |
Азярышча • Акадэмгарадок • Ангарская • Аэрадромная • Баравая • Брылевічы • Вялікі Лес • Вясёлкавы • Вяснянка • Грушаўка • Дамброўка • Дражня • Дразды • Дружба • Захад • Зялёны Луг • Калядзічы • Каменная Горка • Кунцаўшчына • Курасоўшчына • Лошыца • Малінаўка • Малы Трасцянец • Масюкоўшчына • Міхалова • Навінкі • Паўднёвы Захад • Паўночны пасёлак • Пятроўшчына • Ржавец • Серабранка • Сокал • Сосны • Сцяпянка • Сухарава • Уручча • Усход • Усходні • Хмарынскія Пасекі • Цна • Цнянка • Чыжоўка • Чырвоны Бор • Шабаны |
| Глядзіце таксама | Праспекты Мінска • Адміністрацыйны падзел Мінска • Гістарычныя раёны Мінска • Вуліцы Мінска |
