Жыльбер дэ Лануа
Жыльбер дэ Лануа (фр.: Gilbert de Lannoy; 1386 — 22 красавіка 1462), бургундскі падарожнік і дыпламат, мемуарыст.
Жыццё і мемуарыстыка [правіць]
Паходзіў са старажытнага французскага роду, аселага ў Фландрыі, якая належала герцагам Бургундыі. З 13 год вёў жыццё «дасканалага» рыцара: удзельнічаў у турнірах, крыжовых паходах, шматлікіх войнах і міжусобіцах: Стогадовай вайне, барацьбе арманьякаў і бургіньёнаў у Францыі, Ланкастэраў і Плантагенетаў у Англіі. Кавалер Ордэна Залатога Руна. Шмат падарожнічаў (Германія, Данія, Іспанія, Сірыя, Егіпет), наведваў Святую Зямлю і іншыя традыцыйныя месцы паломніцтва, выконваў дыпламатычныя даручэнні розных манархаў. Здзейсніў два падарожжы па Усходняй Еўропе, у 1413—1414 і 1421 гадах. Першае адбылося пасля яго ўдзелу ў паходзе прускіх крыжакоў на Польшчу і пралягала праз Ноўгарад і Пскоў, Лівонію і ВКЛ (па маршруце Дынабург — Вільня — Трокі — Коўна — Мемель (Клайпеда). Сустракаўся з вялікім князем Вітаўтам, яго жонкай Ганнай, дачкой Соф'яй і ўнучкай Ганнай. Пад час другога выконваў ролю пасла англійскага караля Генры V да манархаў Усходняй Еўропы — Ягайлы, Вітаўта, візантыйскага імператара Мануіла II, з утапічнай мэтай стварэння шырокай кааліцыі дзяржаў на чале з Англіяй для крыжовага паходу супраць асманаў. Праехаў праз літоўскае Падолле, у Камянцы ізноў сустракаўся з Вітаўтам, прысутнічаў пры прыняцці ім пскоўскага і наўгародскага пасольстваў. Атрымаў каштоўныя падарункі, ахоўныя лісты і даручэнні да татарскага хана, стаўленіка Вітаўта. Працягнуў шлях у Канстанцінопаль праз Малдову і Крым. Быў сведкам узвядзення пад кіраўніцтвам падольскага старосты Гедыгольда на процілеглым ад Белгарада беразе Днястра літоўскага замка, на будоўлі якога былі заняты 12 тысяч чалавек і 4 тысяч вазоў.
Лануа звяртаў увагу перш за ўсё на ваенна-тапаграфічныя характарыстыкі мясцовасцей (стан фартыфікацый, шляхі зносін), але яго дзённікі змяшчаюць шмат іншых каштоўных звестак па гісторыі ВКЛ, у тым ліку этнаграфічнага зместу. Адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і існаванне 12 епархій. Гарлівы католік, папракаў Вітаўта за сувязь з гусітамі, парушэнне посту і г.д., але засведчыў моц і ўплыў дзяржавы, гегемонія якой на прасторы ад Ноўгарада да Крыма не выклікала ў яго сумненняў. Місія Лануа падвяла рысу пад доўгім перыядам насцярожана-варожага стаўлення да ВКЛ як да дзяржавы «сарацынаў» і садзейнічала распаўсюджванню ведаў аб ёй у Заходняй Еўропе. Так, нямецкі храніст Рыхенталь (1420-я гады) спасылаўся на Лануа, вызначаючы межы Еўропы: «Еўропа — гэта зямля, унутры якой мы знаходзімся, яна прылягае да Белай Русі, да Смаленска, а праз іх — і да сапраўднай Турцыі, да герцагства Літвы, Польшчы, Славоніі, Венгрыі, Маравіі, Чэхіі, Рымскай імперыі».
Літаратура [правіць]
-
- Voyages et ambassades de messire Guillebert de Lannoy, 1399-1450. — Mons, MDCCCXL (1840). — 140 pр.
- Gachet E. Examen critique des voyages et ambassades de Guillebert de Lannoy, 1399-1450. — Bruxelles, 1843. — 51 pp.
- Lelewel J. Gilbert de Lannoy i jego podroze. — Poznan, 1844. — 91 s.
- Gilbert de Lannoy i jego podroze / Lelewel J. Rozbiory dzieł obejmujacych albo dzieje albo rzeczy polskie roznymi czasy. — Poznan, 1844. — S. 342—431.
- Gilbert de Lannoy i jego podroze // Materyaly do dziejow polskich. Poznan, 1847.
- Савельев П. С. Очерк путешествия в прибалтийские страны, Великий Новгород и Псков, совершенного рыцарем Гильбертом де-Ланноа, в 1412—1414 годах // Географические известия. — 1850. — январь, февраль, март. — С. 17—35.
- Брун Ф. К. Путешествия и посольства господина Гилльбера де Ланнуа // Записки Одесского общества истории и древностей. — Одесса, 1853. — Т. 3. — С. 433—465.
- Aus den Voyaiges de Guillebert de Lannoy 1412 ff. // Scriptores rerum Prussicarum. — Leipzig, 1866. — T. III. — P. 443—452.
- Путешествие по Литве в XV веке Жильберта де Лянуа // Вестник Западной России. — 1867. — № 7. — С. 38—47.
- Емельянов В. Путешествия Гилльбера де-Ланноа в восточные земли Европы в 1413—1414 и 1421 годах // Киевские университетские известия. — 1873. — № 8. — С. 1—46.
- Ulrichs von Richental Chronik des Constanzer Concils 1414 bis 1418. Herausgegeben von M. R. Buck. Tuebingen, 1882.
- Новгород и Псков в начале XV в. (Гильбер де Ланноа) // Хрестоматия по истории СССР: С древнейших времен до конца XV века / Под ред. М.Н. Тихомирова. — М., 1960. — С. 545-549.
- Литва и Украина в начале XV в. (по Гильберу де Ланноа) // Хрестоматия по истории СССР: С древнейших времен до конца XV века / Под ред. М.Н. Тихомирова. — М., 1960. — С. 661-666.
- Белы А. Пад крыжом Св. Георгія // Падарожнiк. — 1996. — № 2.
- Лялькоў І. Жыльбер дэ Ланаа: фламандзец у Вялікім Княстве Літоўскім пачатку XV ст. // Беларусь — Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы Міжнароднага «круглага стала», Мінск, 18-19 мая 2001 г. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2002. — С. 47—52.
- Великая Русь рыцаря де Ланноа // Родина. — 2003. — № 12. — С. 76—79.
- Жильбер де Ланнуа // Великий Новгород в иностранных сочинениях XV — нач. XX века / Сост. Г.М. Коваленко. — М., 2005. - С. 25-27.
