Жытлінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жытлінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хадакі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 379
Жытлінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Жы́тлінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 года вёска) Хадакі. Колькасць двароў — 621, колькасць жыхароў — 1479.

Старшыня — Свібовіч Пётр Андрэевіч[1], кіраўнік спраў — Шымчук Наталля Леанідаўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жытлін. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 2 сакавіка 1981 года ў склад сельсавета з Яглевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Воля, Зыбайлы, Сярадава, Яблонка і хутар Зацішша)[3]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Козіцкага сельсавета (аграгарадок Вулька Аброўская і вёска Козікі)[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1379 чалавек[5], з іх 93,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. а б Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 15 кастрычніка 2020.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 23. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 сакавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 20 (1682).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 288 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивацевичского района Брестской области (руск.)
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.