Жэнеўскі сабор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 46°12′04.28″ пн. ш. 6°08′54″ у. д. / 46.201189° пн. ш. 6.148333° у. д. (G) (O) (Я)

Сабор
Сабор Святога Пятра
Фасад Сабора Святога Пятра
Фасад Сабора Святога Пятра
Краіна Швейцарыя
Месцазнаходжанне Жэнева, Кантон Жэнева
Архітэктурны стыль раманскі стыль, готыка, неакласіцызм

Сабор Святога Пятра (фр.: Cathédrale Saint-Pierre de Genève) — кафедральны сабор у Жэневе, адна з галоўных славутасцей горада.

Хрысціянскія храмы і баптыстэрый на месцы сабора існавалі яшчэ з IV стагоддзя. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1160 годзе і працягвалася каля 150 гадоў. Распачаты ў раманскім стылі, пазней ён набыў гатычныя рысы. У далейшым сабор дапаўняўся новымі элементамі. У 1406 годзе была дабудавана капліца Макавеяў, у 1441 годзе паўночная сцяна нефа была сур'ёзна пашкоджана і была адбудавана толькі да 1449 годзе. У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны фасад у стылі класіцызму.[1][2] Сучасны сабор спалучае большасць еўрапейскіх архітэктурных стыляў.

Жэнеўскі сабор — адна з першых цэркваў кальвінізма, з 1535 года Сабор Святога Пятра з'яўляецца рэфарматарскім, што адбілася ў стражэйшай архітэктуры новых элементаў будынка.

Адзін з галоўных экспанатаў сабора — крэсла Кальвіна.[3] У размешчаным побач з саборам Археалагічным музеі знаходзяцца камяні з падмурка храма XI стагоддзя, таксама захавалася крыпта.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons