Жэронімуш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кляштар еранімітаў і вежа Белен ў Лісабоне*
Monastery of the Hieronymites and Tower of Belém in Lisbon**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Jerónimos April 2009-1a.jpg
Краіна Партугалія
Тып Культурны
Крытэрыі iii, vi
Спасылка 263
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1983  (7 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Кляштар еранімітаў у Лісабоне, Жэронімуш (парт.: Mosteiro dos Jerónimos) — самы грандыёзны помнік познегатычнага мануэлінскага стылю партугальскага дойлідства. Знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны чалавецтва. Кляштарныя будынкі раскінуліся ў лісабонскім прадмесці Санта-Марыя-дэ-Белен (Віфлеем) непадалёк ад аднайменных вежы і палаца.

Заснаваны Генрыхам Мараплаўцам у 1450 г., кляштар непарыўна звязаны з гісторыяй Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Менавіта тут Васка да Гама і яго спадарожнікі правялі ў малітве ноч перад адплыццём у бок Індыі. Будаўніцтва вялося на грошы, выгандлёваныя ад перапродажу індыйскіх спецый, з 1502 па 1520 і з 1550 па 1580 гг., а затым быў адноўлены ў XIX ст.

Апроч каралёў Мануэла I і Жуана III, у кляштары пахаваны Васка да Гама, Камоэнс і Фернанда Песоа.

13 снежня 2007 года ў кляштары падчас саміту лідараў краін-членаў Еўрапейскага саюза, які праходзіў у ім, быў падпісаны Лісабонскі дагавор.

У заходнім крыле кляштара знаходзіцца Нацыянальны археалагічны музей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]