Жэрэмі Менэз
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Жэрэмі Менэз (фр.: Je're'my Menez; нарадзіўся 7 мая 1987, Ланжумо) — французскі футбаліст, гулец італьянскай «Ромы». Нападнік, таксама можа гуляць на пазіцыі атакавалага паўабаронцы.
Кар'ера[правіць]
Менэз пачынаў сваю кар'еру ў «ФК Сашо». Першы кантракт з клубам ён падпісаў у 16 гадоў. Дэбютаваў у Ligue 1 27 жніўня 2004 года, у матчы супраць «ФК Аяча».
22 студзеня 2006 года Менэз заявіў пра сябе ў поўны голас, зрабіўшы хет-трык у матчы з «ФК Бардо», стаўшы самым юным аўтарам хет-трыка за ўсю гісторыю Ligue 1. Неўзабаве ён быў прызнаны лепшым гульцом месяца. З-за выдатнай тэхнікі, маладога гульца параўноўваюць з Зіданам.
Сезон 2006/07 Менэз пачынае ўжо ў складзе «Манака». Кіраўніцтва «манегаскаў» бачыла ў ім «новага» Людавіка Жулі. У гэтым жа годзе Менэз выклікаецца ў зборную Францыі і дэбютуе ў яе складзе ў матчы супраць зборнай Шатландыі. Неўзабаве гульцом зацікавіўся міланскі «Інтэр», але клубы не сышліся ў кошце гульца.
У канцы жніўня 2008 года Менэз перайшоў у «Рому». Свой першы гол за «Рому» Жэрэмі забіў 6 снежня 2008 года, у матчы супраць «К'ева».
