Жан Расін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ж. Расін)
Жан Расін
фр.: Jean-Baptiste Racine
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Жан Батыст Расін
Дата нараджэння снежань 1639[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1699(1699-04-21)[3][4][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Францыя
Бацька Jean Racine[d][7]
Маці Jeanne Sconin[d][7]
Жонка Catherine de Romanet[d]
Дзеці Jean-Baptiste Racine[d] і Louis Racine[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, паэт, перакладчык, лібрэтыст, гісторык, пісьменнік
Кірунак класіцызм
Жанр трагедыя, камедыя
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Жан Баты́ст Расі́н (фр.: Jean-Baptiste Racine; 21 снежня 1639 — 21 красавіка 1699) — французскі драматург і каралеўскі гістарыёграф, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнелем і Мальерам.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў янсенісцкіх школах і калежах (1649—59). Член Французскай акадэміі (з 1673). 3 1677 каралеўскі гістарыёграф. Зблізіўся з Ж. Лафантэнам, Мальерам, Н. Буало.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт (ода «Німфа Сены», 1660). Раннія трагедыі «Фіваіда, або Браты-ворагі» (1664), «Аляксандр Вялікі» (паст 1665, выд. 1666) напісаны лад уплывам П. Карнеля. У вершаваных драмах «Андрамаха» (паст. 1667, выд. 1668), «Брытанік» (паст. 1669, выд. 1670), «Берэніка» (паст. 1670, выд. 1671), «Баязет» (1672), «Мітрыдат» (1673), «Іфігенія ў Аўлідзе» (паст. 1674, выд. 1675), «Федра» (1677) выявіўся складаны і шматбаковы ўнутраны свет чалавека, праблемы маральнага выбару, барацьба герояў з самімі сабой у вострых калізіях супярэчнасці паміж пачуццём і абавязкам, розумам і страсцю[10]. У позніх трагедыях на біблейскія сюжэты «Эсфір» (1689) і «Гафалія» (паст. 1690, выд. 1691) узнімаюцца праблемы адносін жорсткага тырана і падуладнага яму народа, які належыць да іншага веравызнання і імкнецца адстаяць сваю веру. Аўтар камедыі «Суцягі» (паст. 1668, выд. 1669), зборніка «Духоўныя песні» (1694), кнігі «Кароткая гісторыя Пор-Раяля» (выд. 1742) і інш.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 14 красавіка 2021.
  2. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. Jean Racine // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Itaú Cultural Jean Racine // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Расин Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. http://www.tombes-sepultures.com/crbst_997.html
  7. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  8. а б Французская акадэмія — 1635. Праверана 2 чэрвеня 2022.
  9. а б https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
  10. Г. Сініла (2001)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сініла Г. Расін // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]