З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый адбыўся 25-27 сакавіка 1917 ў Мінску.

На з'ездзе прысутнічала каля 150 прадстаўнікоў розных беларускіх арганізацый.

Асноўная мэта з'езда — выпрацоўка ў новых гістарычных умовах прагармы беларускага нацыянальнага руху. З'езд паставіў пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэту і іншых ВНУ, паступовы пераход пачатковых школ на родную мову навучання. Прынята рашэнне пра арганізацыю таварыства "Прасьвета" і выданне газеты. Акрэслены этнаграфічныя межы Беларусі, створана камісія для іх удакладнення (Я. Карскі, А. Шахматаў, М. Любаўскі, М. Доўнар-Запольскі). Дэлегаты выказалі пратэст супраць уключэння ўсёй Віленскай губерні ў склад Літоўскай Рэспублікі.

З'езд выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Для кіраўніцтва краем у кантакце з Часовым Расійскім урадам абраны Беларускі нацыянальны камітэт з 18 чалавек на чале з Р. Скірмунтам і вылучана дэлегацыя да Часовага ўрада.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады