Заблудаўская сінагога

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Заблудаўская сінагога
53°00′57″ пн. ш. 23°20′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія іўдаізм
Дата скасавання 24 чэрвеня 1941
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заблудаўская сінагога — драўляная сінагога, узведзеная ў Заблудаве ў XVII стагоддзі. Была знішчана нацыстамі 24 чэрвеня 1941 года. Належала да найбольш прыгожых і каштоўных драўляных сінагог на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай. Знаходзілася паміж вуліцамі Суражскай (Suraska) і Беластоцкай (Białostocka), каля сучаснага пажарнага дэпо.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сінагога імаверна ўзведзена ў 1614—1621 гадах. Паводле дакументаў з дворскага архіва ў Заблудаве ў 1635 годзе Крыштаф Радзівіл дазволіў будаўніцтва сінагогі. Магчыма, дазвол тычыцца прыбудовы да будынка, які ўжо існаваў. Зыгмунт Глогер лічыць, што будынак сінагогі быў узведзены ў XVI стагоддзі.

Інтэр’ер сінагогі

Сінагога была пабудавана з дрэва лістоўніцы без выкарыстання цвікоў. Будынак меў 18 м у вышыню і 11 м у шырыню. У выніку першай перабудовы ў 1646 годзе быў дабудаваны бабінец для жанчын. Рэканструкцыя сінагогі праводзілася паміж 1705 і 1712 гадамі. Выдатным дасягненнем сталярнага мастацтва быў ламаны гонтавы дах. Паводле Зыгмунта Глогера адзін з вуглавых шчытоў «нясе на сабе адбітак стылю вядомага сёння як закапанскі». Галоўны неф сінагогі быў аздоблены дэкаратыўным фрызам. Дзве прыбудовы, размешчаныя па вуглах будынка, нагадваюць традыцыйныя для шляхецкіх сядзіб алькежы. У іх размяшчаўся рабінскі суд.

24 чэрвеня 1941 года нямецкія салдаты аблілі сінагогу бензінам і спалілі яе.

Планы па аднаўленні[правіць | правіць зыходнік]

У 1980-х гг. узнікла ідэя аднаўлення сінагогі, аднак ніякіх крокаў не было прадпрынята. У 2001 годзе рэстаўратарамі, у тым ліку з ЗША і Германіі, быў прапанаваны праект рэканструкцыі заблудаўскай сінагогі. Праект падтрымалі Падляскі музей у Беластоку, Яўрэйскі гістарычны інстытут у Варшаве і Асацыяцыя рэстаўратараў, якая ўзяла на сябе рэканструкцыю. Захаваліся інвентары 1923 года, выкананыя Дэпартаментам польскай архітэктуры Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта. Галоўнай цяжкасцю з планаванай рэканструкцыяй будзе недахоп кваліфікаваных спецыялістаў-цесляроў, якія могуць з дапамогай гістарычных інструментаў аднавіць будынак як мага бліжэй да арыгінала.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • T. Wiśniewski, Bożnice Białostocczyzny. Żydzi w Europie Wschodniej do roku 1939, Białystok 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]