Забойства немаўлят

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Забойства немаўлят пэнзля Даніэле да Вольтэра

Забойства немаўлятат — біблейскае апавяданне дзетазабойства, якое ўчыніў прызначаны рымлянамі Іудзейскі цар Ірад Вялікі. Паводле Евангелля ад Матфея Ірад загадаў пакараць смерцю ўсіх дзяцей-хлопчыкаў малодшага ўзросту ў ваколіцах Віфлеема, каб пазбегнуць страты свайго трона ад нованароджанага Цара Іудзейскага, чыё нараджэнне было абвешчана яму вяшчунамі, такім чынам выканалася прароцтва Старога Запавету: "Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэнне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца; бо іх няма».

У пераносным значэнні фраза азначае празмерную жорсткасць у адносінах да безабаронных.

Біблейскае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У апісанні Матфея магі з усходу прыходзяць у Іудзею ў пошуках нованароджанага цара іудзейскага, таму што «бачылі зорку Яго на ўсходзе». Цар Ірад Вялікі, накіроўвае іх у Віфлеем, і просіць іх даць яму ведаць, хто гэты цар, калі яны знойдуць Яго. Яны знайсці Ісуса, і праславілі Яго, але Анёл сказаў ім, каб яны не ішлі да Ірада, а вярталіся дадому іншым шляхам; што вярчуны і зрабілі.

Забіццё немаўлятат знаходзіцца ў Евангеллі ад Матфея 2:16-18, хоць папярэднія вершы ўтвараюць кантэкст:

Калі ж яны адышлі, — вось, анёл Гасподні яўляецца ў сне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Ягоную, і адышоў у Егіпет, і быў там да Ірадавай смерці, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: «З Егіпта паклікаў Я Сына Майго». Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфляеме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў. Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, і галашэньне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца; бо іх няма».

Святкаванне ў царкве[правіць | правіць зыходнік]

Забітыя немаўляты шануюцца ў хрысціянскіх цэрквах як першыя святыя пакутнікі, у праваслаўі іх памяць шануецца 29 снежня (11 студзеня), у каталіцтве 28 снежня.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]