Завяшчанне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Завяшчанне, таксама тастамент — пісьмовае волевыяўленне спадчынадаўцы, здзейсненае ва ўстаноўленай законам форме, скіраванае на вызначэнне юрыдычнага лёсу яго маёмасці пасля смерці.

Заканадаўства і судовая практыка Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых краін, не дапускаюць напісання завяшчання асобамі, якія з-за свайго душэўнага здароўя не могуць зразумець і ацаніць значэння распараджэнняў у змесце завяшчання. Несапраўднымі прызнаюцца завяшчанні, зробленыя пад уплывам гвалту, пагрозы, падману і г.д.