Загароддзе
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Загароддзе — прыўзнятая раўніна на паўднёвым захадзе Беларусі, ля міжрэчча Піны ды Ясельды.
Разьмяшчаецца ў цэнтральнай і паўднёвай частках Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Прыбужскай раўнінай, Прыпяцкім Палессем, Брэсцкім Палессем. Працягласць з захаду на ўсход 85 км, з поўначы на поўдзень 15—35 км. Плошча 3,1 тыс. км². Максімальная вышыня — 179 м над узроўнем мора.
Дробнаўзгорыстая паверхня на поўначы паступова пераходзіць у плоскахвалістую, а пасля ў плоскую на поўдні. Распаўсюджаныя пласкадонавыя забалочаныя лагчыны, уздоўж паўднёвай ускраіны — выдмы, узгоркі, грады. Раўніна — частка водападзелу паміж рэкамі Балтыйскага (прытокі Заходняга Буга) і Чарнаморскага (рэкі Ясельда, Піна) басейнаў. Пад ворывам 30%, пад лесам 25% тэрыторыі.
[правіць] Літаратура
- Загородье // Туристская энциклопедия Беларуси / Под ред. Г. П. Пашкава и др.; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
- Ф. Д. Климчук. Полесский топоним Загородье // Загароддзе-1. Матэрыялы Міждысцыплінарнага навуковага семінара па пытанях даследавання Палесся (Мінск, 19 верасня 1997 г.). — Мінск, 1999. — С. 10—23.
- Н. И. Толстой. Язык и народная культура. Очерки по славянской мифологии и этнолингвистике. — М., 1995. — С. 247.