Заканадаўчая ўлада
| Заканадаўчая ўлада |
|---|
|
З'яўляецца часткай праекта |
|
| Партал:Палітыка |
Заканада́ўчая ўла́да — адна з галін улады, асноўная задача стварэнне і ўдасканаленне заканадаўства краіны.
У большасці сучасных дэмакратычных краін фарміраванне заканадаўства — абавязак парламента, але гэта не адзіны орган улады які гэтым займаецца. Парламент з'яўляецца адзіным органам, які займаецца стварэннем асноўных прававых актаў — заканадаўства, на падставе якога фарміруюцца іншыя прававыя акты. Такім чынам парламент уплывае на накірунак развіцця дзяржавы і на жыццё грамадзян.
Пры парламенцкай форме кіравання заканадаўчы орган уяўляе сабой вярхоўную ўладу. Адна з яго функцый — прызначэнне (выбары) прэзідэнта, які выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі і не мае рэальнай улады.
Пры прэзідэнцкай форме кіравання прэзідэнт і парламент абіраюцца незалежна адзін ад аднаго. Законапраекты, якія прайшлі праз парламент, сцвярджаюцца галавой дзяржавы - прэзідэнтам, які мае права роспуску парламента.
Гл. таксама [правіць]
- Выканаўчая ўлада
- Судовая ўлада
- Прадстаўнічая дэмакратыя
- Падзяленне ўлады
- Уотэргейцкі скандал
- Федэральны Сход
| Гэта пачатак артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
