Закон Авагадра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Закон Авагадра — адно з важных асноўных палажэнняў хіміі, якое абвяшчае, што "ў роўных аб'ёмах розных газаў, узятых пры аднолькавых тэмпературы і ціску, утрымоўваецца адна і тая ж колькасць малекул". Быў сфармуляваны ў 1811 годзе Амедэо Авагадра (1776—1856), прафесарам фізікі ў Турыне.

З закону Авагадра вынікае:

  1. моль любога газу пры аднолькавых умавах займае аднолькавы аб'ём (пры ціску 1,01·105 Па і тэмпературы 0 °C малярны аб'ём газу роўны 22,1 л/моль, або 22,4·10-3 м³/моль);
  2. шчыльнасць двух газаў пры аднолькавых умавах прама прапарцыянальна іх малярнай масе.

Закон Авагадра выкарыстоўваецца пры разліках па хімічных формулах і раўненнях, вызначэнні адносных малярных мас газаў.

Літаратура [правіць]

  • Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004. — С.4.

Спасылкі [правіць]

  • Авогадро закон // Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: "Советская энциклопедия", 1969—1978.(руск.)