Зак Эфран
| Зак Эфран Zac Efron |
|
| Імя пры нараджэнні: | Закары Дэвід Александэр Эфран |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 18 кастрычніка 1987 (25 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Сан-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр, спявак |
| Кар'ера: | 2002 — цяпер. час |
| IMDb: | ID 1374980 |
| Узнагароды: | |
Закары Дэвід Александэр «Зак» Эфран (англ.: Zachary David Alexander «Zac» Efron, 18 кастрычніка 1987, Сан Луіс Абіспа, штат Каліфорнія) — амерыканскі акцёр і спявак.
Вядомасць прыйшла да Зака Эфрана пасля экранізацыі брадвейскага мюзіклу «Лак для валасоў»[1], але папулярным ён зрабіўся пасля галоўнай ролі ў фільме «Класны мюзікл»[2].
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і Дэвіда Эфрана, інжынеры на электрастанцыі, і Старлы Баскет[3]. Рос разам з малодшым братам Дыланам.
З 11 лёт удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 лёт удзельнічае ў тэлездымках (у серыяле «Светлячок» / Firefly). У 2000—01 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу (Pacific Conservatory of the Performing Arts) пры каледжы Алана Хэнкака (Allan Hancock College) у Санта-Моніцы[4].
У 2006 годзе скончыў школу ў Ароя Грандэ (Arroyo Grande High School) і паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (the University of Southern California) у Лос-Анжэлесе (спартсмены якога ў Штатах клічуцца «траянцамі»), аднак пакуль адклаў вучобу з-за здымак.
Кар'ера [правіць]
У 2002 годзе Эфран з'явіўся ў ролі госця ў некалькіх тэлесерыялах, у тым ліку Светлячок, Хуткая дапамога і Абаронца. Ён гуляў Камерана Бэйла некалькіх серыях Вечнага лета. Роля, якая першапачаткова планавалася як часовая, стала рэгулярным персанаж Эфрана. Са з'яўленнем у «Вечным леце», ён таксама зняўся на шоу C.S.I.: Месца злачынства Маямі, Марская паліцыя: Cпецаддзел, Усё тып-топ, або Жыццё Зака і Кодзі і The Replacements. Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за лепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-серыяле — Supporting Young Actor[5]. У 2005 годзе ён сыграў галоўнага героя ў кліпе Hope Partlow на яе песню «Sick Inside».
Дыскаграфія [правіць]
Запісы з выкананнямі Зака Эфрана ёсць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў:
- 2007: «Лак для валасоў» 1 песня (выпуск 10 ліпеня);
- 2007: «Класны мюзікл 2» 8 песень (выпуск 14 жніўня).
- 2009: «Класны мюзікл 3» 10 песень (выпуск 24 кастрычніка).
- 2009: «Я і Орсан Уэлс» 1 песня (выпуск 5 верасня).
Зноскі
- ↑ Zac Efron Joins Cast of Hairspray , CBS Studios (2006-06-26). Праверана 15 жніўня 2006.
- ↑ Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007.
- ↑ Elkin, Michael. 'High' Times Ahead , The Jewish Exponent (2007-08-02). Праверана 7 жніўня 2007.
- ↑ PCPA Theaterfest Alumni. (англ.) — 12.03.2009.
- ↑ IMDB. IMDB Awards for Zac Efron. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 13 сакавіка 2006.
Спасылкі [правіць]
- Зак Эфран на Facebook
- Зак Эфран(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Зак Эфран на сайце часопіса «People»
- Зак Эфран у «Twitter»Шаблон:High School Musical
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |