Залатавочкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Залатавочкі
Chrysopidae (aka).jpg
Звычайная залатавочка (Chrysoperla carnea)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Клас:

Насякомыя

Атрад:

Сеткакрылыя

Сямейства:

Залатавочкі

Навуковая назва

Chrysopidae Schneider, 1851

ITIS   115081
NCBI   7520

Залатавочкі (Chrysopidae) — сямейства насякомых атрада сеткакрылых.

Даўжыня 1—1,5 см. Цела светла-зялёнае. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкава- або перламутрава-пералівістыя (размах 19—50 мм), з густой сеткай жылак. Вусікі ніткападобныя. Вочы выпуклыя, залацістыя (адсюль назва).

Адрозніваецца каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі. Трапляюцца часцей на лісці дрэў і кустоў. На Беларусі найчасцей трапляюцца залатавочка звычайная і залатавочка жамчужная.

Лічынкі і дарослыя — драпежнікі, кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі, некаторыя — нектарам. Актыўныя ўначы.

Адкладваюць яйцы на лісце раслін. Лічынкі падоўжаныя, верацёнападобныя, зверху па баках пучкі валаскоў.

Літаратура [правіць]

  • Залатавочкі // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.