Залатая вольнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выбары караля ў 1573 годзе. Карціна Яна Матэйкі

Залата́я во́льнасць (лац.: Aurea Libertas; польск.: Złota Wolność) — адна са з'яў у унікальнай арыстакратычнай палітычнай сістэме Польскага каралеўства (1385–1569) і пазней, пасля Люблінскай уніі (1569), у Рэчы Паспалітай. У гэтай сістэме ўся шляхта валодала роўнымі і шырокімі правамі і прывілеямі. Шляхцічы засядалі ў заканадаўчым органе, сейме, і абіралі караля.

Залатая вольнасць была унікальным з'явай ў век абсалютызма ў Еўропе. У выніку злоўжыванняў залатой вольнасццю і правам liberum veto цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям Польшчы (Расіі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і здзейсніць тры Падзелы Рэчы Паспалітай.