Залатая вулачка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Злата улочка

Залатая вулачка (чэшск.: Zlatá ulička) — старажытная вуліца Прагі, размешчаная ў Пражскім Градзе. Характэрнай асаблівасцю вулачкі з'яўляюцца карлікавыя двухпавярховыя домікі, убудаваныя ў аркі былой крапасной сцяны. Вулачка з'яўляецца адным з сімвалаў горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вулачка ўзнікла ў выніку стыхійнай забудовы тэрыторыі Пражскага Граду і першапачаткова яна называлася Златніцка вулачка (гэта значыць Ювелірная вуліца). Гэта назва паходзіць ад чаканшчыкаў па золату, якія жылі і працавалі на гэтым месцы. У 1597 годзе, па ўказе імператара Рудольфа II, прастора пад аркамі Владзіслаўскай крапасной сцяны было аддадзена ў распараджэнне 24-м стральцам Граду, якія неслі вартаўнічую службу каля брамы, а таксама пільнавалі зняволеных. Неўзабаве вулачка стала цалкам рамеснай, і на ёй асталявалася пражская бедната.

Існуе легенда, што на гэтай вуліцы жылі алхімікі, але гэта не так. Дзякуючы гэтай легендзе залатую вулачку яшчэ называюць вуліцай алхімікаў.

Аж да Другой сусветнай вайны домікі выкарыстоўваліся пад жыллё, у адным з такіх домікаў (дом № 22) з 1916 па 1917 гады працаваў Франц Кафка.

Залатая вулачка ў нашы дні[правіць | правіць зыходнік]

У нашы дні вулачка з'яўляецца папулярным турыстычным месцам, карлікавыя домікі пераабсталяваны ў сувенірныя крамы з разнастайнымі галерэямі і экспазіцыямі. У дадзены момант за прагулку па Залатой вулачцы спаганяецца плата ў памеры 250 чэшскіх крон. Пасля 18-00 уваход вольны, аднак большасць сувенірных магазінаў да гэтага часу закрываецца.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]