Залатыя вароты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Залатыя вароты

Залатыя вароты ў Кіеве — паўднёвая абарончая брама Кіева старажытнарускага перыяду, помнік абарончага дойлідства ХІ стагоддзя.

Змест

[правіць] Гісторыя

  • 1037 — згадваецца ў летапісе ўпершыню ў сувязі з пабудовай Яраславам Мудрым абарончых ўмацаванняў вакол Кіева.
  • 1069 — польскі кароль Баляслаў I Харобры пры ўваходзе ў Кіеў ударыў па варотах брамы сваім мячом, ад чаго апошні атрымаў назву «Шчарбец».
  • Сяр. XVIII — рэшткі брамы засыпаны, брама ў паўднёвым кірунку перанесеная ў іншае месца.
  • 1832 — археолаг-аматар К. Лахвіцкі раскапаў рэшткі Залатых варот.
  • Кан. ХІХ — пачалася кансервацыя збудавання.
  • 1910 — першая прапанова аб рэканструкцыі Залатых варот у іх першапачатковым выглядзе.
  • 19721973 — археалагічныя раскопкі, якія зрабілі важкі ўнёсак ў справу будучага аднаўлення брамы.

[правіць] Архітэктура

Залатыя вароты былі адной з трох брам Кіева старажытнарускага перыяду. Браму збудавалі на паўднёвым кірунку і назвалі па аналогіі з Залатой брамай Канстанцінопаля. Амаль да канца XVIII ст. Залатыя вароты заставаліся галоўнай брамай Кіева.

Даўжыня брамы складае 26,8 м. Падмуркі зроблены з вялікіх камянёў на цаментным растворы. Зямля пад падмуркам умацавана шчыльна ўбітымі драўлянымі каламі. У браме меўся адзін праезд вышэйшыя аркі якога дасягалі ў вышыню 13,36 метраў. Земляны вал, што прылягаў да брамы меў у шырыню 30, ў вышыню 11,12 мэтры, а таксама зрубныя канструкцыі ўнутры. Вышэй на вале стаялі драўляныя сцены.

Наверсе на браме меўся храм, асвячоны ў гонар Дабравешчання Багародзіцы. Ён быў звернуты апсідай у бок горада і быў ў плане блізкі да квадрату (10,5—11,0 м). Перад храмам на ўзроўні асноўнага вала мелася баявая пляцоўка.

Залатыя вароты ў Кіеве сталі правобразам для будаўніцтва аднайменнай брамы ва Уладзіміры.

[правіць] Літаратура

  • Высоцкі, С. А. Залатыя вароты // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах