Залацістыя водарасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Залацістыя водарасці
Dinobryon sp.
Залацістая каланіяльная водарасць Dinobryon
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chrysophyceae Pascher, 1914

Парадкі[1]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   1447
NCBI   2825
EOL   3412

Залацістыя водарасці (Chrysophyceae) — аддзел ніжэйшых раслін; прадстаўнікі фітапланктону.

Каля 120 родаў. Больш за 400 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах; характэрны для кіслых вод сфагнавых балот; жывуць у морах і салёных азёрах, зрэдку ў глебе. Планктонныя, эпіфітныя, бентасныя арганізмы. З'яўляюцца важным звяном трафічнага цыкла вадаёмаў (першасныя прадуцэнты арганічных рэчываў). На Беларусі 21 род, каля 50 відаў, напр., гіялобрыян, дынобрыян, кефірыян, маламонас, сінура, стэнакалікс, ураглена, урагленопсіс, хрызідаліс, тылахрызіс і інш.

Аднаклетачныя, каланіяльныя, радзей шматклетачныя арганізмы рознай формы. Рухомыя, плаваюць свабодна або прымацоўваюцца. Колер залаціста-жоўты, часам буравата-зялёны, радзей зеленавата-жоўты з-за хларафілу, жоўтых пігментаў (караціноідаў, фукаксанціну). Кветкі рознай формы, аднаядравыя, без цвёрдай абалонкі, некаторыя ў крэменязёмным лускавінкавым панцыры з іголкамі, шыпамі або ў «хатцы» (своеасаблівы панцыр). Маюць 1—2 (3—4) жгуцікі, скарачальныя вакуолі і вочка. Хларапластаў 1-2, пасценныя, карытападобныя. Запасныя рэчывы — хрызаламінарын і алей. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі), палавое (іза-, гола-, аўтагамія). Большасць відаў аўтатрофы, ёсць гетэратрофы. Пры неспрыяльных умовах утвараюць крамяністыя цысты.

Зноскі

  1. Паводле EOL. Гл. картку арганізму.