Залман Абрамавіч Гарэлік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залман Абрамавіч Гарэлік
Дата нараджэння 5 (18) красавіка 1908
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1987(1987-02-16) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці геолаг
Навуковая сфера геалогія
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Партыя

Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Мінск) — беларускі геолаг, тэктаніст, арганізатар геалагічнай службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійных і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геолага-мінералагічных навук (1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута ў 1936 годзе накіраваны ў Інстытут геалагічных навук АН БССР. З 1937 г. інжынер, галоўны інжынер, начальнік Беларускага геалагічнага кіравання. У перыяд эвакуацыі (19411944) начальнік Горкаўскага геаўпраўлення. У 19441950 гг. начальнік, галоўны геолаг Белгеалкіравання і па сумяшчальніцтве выкладчык кафедры геалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (19491955). У 19501955 гг. — галоўны геолаг Беларускага інстытута прамысловага праектавання. З 1955 г. на педагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР — начальнік аддзела нафты і газа, загадчык сектара тэктонікі (19671976). З 1976 года старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута.

Сфера навуковых інтарэсаў[правіць | правіць зыходнік]

Тэктоніка і структурная геамарфалогія, фармаванне нафтавых пакладаў, прагназаванне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінеральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэнні нетраў і мінеральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаванне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэрыі прагназавання радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Данные по тектонике Белоруссии и проблема выявления месторождений соли и нефти на ее территории. Мн., 1945.
  • О связи современного рельефа БССР с тектоническими структурами // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1957. № 2.
  • Пески БССР и их промышленное использование. Мн., 1961 (в соавт.).
  • О влиянии тектоники Белорусско-Литовского кристаллического массива на формирование современного рельефа и распределение речной сети // Геология и перспективы металлоносности докембрия Белоруссии и смежных районов. Мн., 1965.
  • Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (в соавт.).
  • Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (совм. с А. М. Синичкой).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]