Зальцбургскае архібіскупства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Княства-архібіскупства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі
Зальцбургскае архібіскупства
ням.: Fürst-Erzbistum Salzburg
Герб
Герб
 >
1278 — 1803

Сталіца Зальцбург
Мова(ы) нямецкая
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зальцбургскае архібіскупства (ням.: Fürst-Erzbistum Salzburg) — царкоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, са сталіцай у горадзе Зальцбург (сучасная Аўстрыя).

Архідыяцэзія Зальцбурга стала княствам-архібіскупствам у 1213 годзе, калі архібіскуп Эберхард II Рэгенсбургскі атрымаў тытул імперскага князя. Пасля таго, як 1245 годзе на Ліёнскім саборы Папа Інакенцій IV адлучыў ад царквы свайго ворага — імператара Фрыдрыха II, то Эберхард, як і большасць нямецкіх князёў, адмовіўся падтрымаць гэта рашэнне, за што быў таксама адлучаны ад царквы.

Падчас перыяду міжцарства ў Свяшчэннай Рымскай імперыі (1254—1273) архібіскупства таксама перажывала цяжкія часы. Сітуацыя стабілізавала толькі ў канцы XIII стагоддзя, калі абраны імператарам Рудольф I стаў ператвараць Аўстрыю ў сваё спадчыннае ўладанне. З тых часоў зальцбургскія архібіскупы былі вернымі саюзнікамі Габсбургаў у іх барацьбе супраць Вітэльсбахаў.

У 1347 годзе ў Зальцбург прыйшла «Чорная смерць», пасля чаго ў архібіскупстве пачаўся заняпад. У XV стагоддзі княства зведала турэцкае ўварванне і рабаўніцкую палітыку ўлад. У 1473 годзе Бернард II Рорскі ўпершыню ў гісторыі сабраў савет княства, і адрокся ад пасады. У 1481 годзе імператар Фрыдрых III дараваў гораду Зальцбургу права самастойна выбіраць сабе бургамістра і гарадскі савет, што выклікала бесперапынную барацьбу паміж імі і кіруючым архібіскупам. Сітуацыю здолеў пераламаць толькі Леанард фон Койтшахт, які стаў архібіскупам у 1495 годзе і, запрасіўшы ў 1511 годзе бургамістра і членаў гарадскога савета на вялікі абед, арыштаваў іх усіх і вымусіў адмовіцца ад такіх правоў. Леанард здолеў умацаваць эканамічнае становішча архібіскупства, павялічыў здабычу солі, золата і срэбра, і зрабіў Зальцбург адным з найбагатых дзяржаў у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1514 годзе Леанарду прыйшлося зрабіць сваім каад'ютарам Матхайса Ланга фон Веленберга, які быў сакратаром імператара Максіміліяна I. Апошнія гады жыцця Леанард правёў у барацьбе супраць свайго каад'ютара, які, пасля смерці Леанарда ў 1519 годзе, і стаў новым архібіскупам Зальцбургскім.

Фон Веленберг хутка стаў вельмі непапулярным у архібіскупстве за сваю артадаксальную пазіцыю ў пытаннях, звязаных з Рэфармацыяй, і падчас Сялянскай вайны ў Германіі яму прыйшлося цяжка ваяваць, каб утрымацца на сваёй пасадзе. Наступныя кіраўнікі дзейнічалі мудрэйша, і здолелі ўтрымаць Зальцбург убаку ад рэлігійных войнаў, якія раздзіралі Германію ў XVI-XVII стст.

У 1803 годзе ў рамках германскай медыятызацыі архібіскупства было секулярызавана і ператворана ў Зальцбургскае курфюрства.