Заліў Ван-Дымен
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ван-Дымен англ.: Van Diemen Gulf |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
Залі́ў Ван-Ды́мен (англ.: Van Diemen Gulf) — заліў у паўночнай частцы Аўстраліі, размешчаны паміж паўвостравамі Арнем-Ленд, Коберг і востравам Мелвіл. У заходняй частцы злучаны пралівам Кларэнс з залівам Бігл, які з'яўляецца часткай Тыморскага мора. У паўночнай частцы (паміж паўвостравам Коберг і востравам Мелвіл) злучаны пралівам Дандас з Арафурскім морам. Агульная плошча заліва складае каля 14 тысяч км2. У заліў упадаюць рэкі Мэры, Адэлейд, Саўт-Алігейтар, Іст-Алігейтар.
Заліў быў адкрыты ў 1644 годзе галандскім падарожнікам Абелем Тасманам, які назваў яго ў гонар Антоні ван Дымена, генерал-губернатара галандскіх калоній у Ост-Індыі. У 1802 годзе быў даследаваны брытанскім мараплаўцам Мэцью Фліндэрсам.[1]
Зноскі
- ↑ Van Diemen Gulf (англ.) . Encyclopædia Britannica Online. Праверана 29 студзеня 2009.