Заліў Кука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Заліў Кука?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Заліў Кука з двума рукавамі

Заліў Кука (анг.Cook Inlet) або Кенайскі заліў — заліў Ціхага акіяна, ля паўднёвых берагоў Аляскі. Атрымаў сваю назву ў гонар Джэймса Кука, які даследаваў яго ў 1778 годзе. Аддзяляе Кенайскі паўвостраў ад мацерыка.

Даўжыня 370 км, шырыня 18-111 км, глыбіня 22-78 м. Берагі ў паўднёвай частцы заліва высокія, скалістыя, моцна парэзаныя, у паўночнай нізкія. Прылівы паўсуткавыя, іх велічыня да 12 м. Моцнае прыліўное цячэнне мае хуткасць да 15,5 км/г. У глыбіні распадаецца на два рукавы: Турнаген і Нік-Арм. У заліў упадаюць рэкі: Сусітна, Матануска, Касілоф і Нік.

60°20′16″ пн. ш. 151°52′30″ з. д.HGЯO

Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Кука, заліў» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Кука».