Заліў Порт-Філіп

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Выгляд на заліў Порт-Філіп з космасу

Заліў Порт-Філіп (англ.: Port Phillip Bay) — буйны заліў Ціхага акіяна, размешчаны на поўдні штата Вікторыя, Аўстралія. Плошча заліва складае 1930 км2, агульная даўжыня берагавой лініі — 264 км. Заліў Порт-Філіп лічыцца вельмі дробным для заліваў падобнага памеру. У самым глыбокім месцы глыбіня складае 24 метра, а на большай частцы заліў драбней 8 метраў. Аднак вялікая частка акваторыі заліва Порт-Філіп з'яўляецца суднаходнай.

Тэрыторыя, якая прылягае да заліва, да прыходу сюды еўрапейцаў належала племянным саюзам вазаронг (на захадзе), вурунджэры (на поўначы) і бунваранг (на поўдні і ўсходзе). Воды заліва насяляюць такія прадстаўнікі жывога свету, як капскі марскі коцік, кіты, дэльфіны, каралы, шматлікія птушкі і вялікая колькасць розных від рыб.

Першымі еўрапейцамі, якія пабылі тут, лічацца каманда карабля «Lady Nelson» пад камандаваннем Джона Мюрэя і экспедыцыя Мэцью Фліндэрса, капітана карабля «Investigator», якая рушыла за імі праз дзесяць тыдняў. Гэты адбылося ў 1802 годзе. Першая спроба каланізаваць узбярэжжа заліва была прадпрынятая ў 1803 годзе, калі было ўтворана катаржнае паселішча недалёка ад сучаснага Сарэнта. Гэта было першае еўрапейскае паселішча на тэрыторыі сучаснай Вікторыі. Тым не менш, калонія была пакінута ўжо ў 1804 годзе. Толькі праз 30 гадоў была прадпрынятая новая спроба асталявацца тут, калі група пасяленцаў, якія прыбылі з Тасманіі у 1835 годзе, заснавалі горад Мельбурн на рацэ Яра, недалёка ад месца яе ўпадзення ў заліў. У 1838 годзе быў заснаваны горад Джэланг.

Каардынаты: 38°09′ пд. ш. 144°52′ у. д. / 38.15° пд. ш. 144.866667° у. д. (G) (O) (Я)