Заліў Сідра
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сідра | |
|---|---|
| Плошча | каля 57 тыс км² |
| Найбольшая глыбіня | 1374 м |
| Краіна на ўзбярэжжы | |
|
|
|
Сідра (гіст. Вялікі Сірт, Syrtis Maior) — буйны заліў Міжземнага мора ля берагоў Лівіі, глыбінёй да 1374 м, шырынёй да 465 км (пры ўваходзе ў заліў). На беразе — горад Бенгазі і шэраг нафтаналіўных портаў. Здабыча тунца.
Падчас Другой сусветнай вайны заліў быў арэнай дзвюх марскіх бітваў паміж ВМФ Італіі і Вялікабрытаніі. Прававы статус Вялікага Сірта юрыдычна не ўрэгуляваны дагэтуль. Лівійскі ўрад разглядае ўвесь заліў як свае тэрытарыяльныя воды. Гэта пазіцыя неаднаразова абарачалася міжнароднымі ўскладненнямі — гл. Інцыдэнт у заліве Сідра, 1981 і Інцыдэнт у заліве Сідра, 1989.
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Лівіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |