Замак Вадуц
| Славутасць | |
|
Замак Вадуц
Schloss Vaduz |
|
| Краіна | Ліхтэнштэйн |
| Горад | Вадуц |
| Дата заснавання | XII стагоддзе |
| Статус | рэзідэнцыя князя Ліхтэнштэйна |
| Замак Вадуц на Вікісховішчы | |
Замак Вадуц (ням.: Schloss Vaduz) — замак у Ліхтэнштэйне, афіцыйная рэзідэнцыя князя, які атрымаў назву ад горада Вадуц, на ўзгорку над якім ён размешчаны.
[правіць] Гісторыя
Замак быў пабудаваны па ўсёй бачнасці графамі Вердэнберг-Зарганс, ва ўсякім выпадку яго першае згадванне сустракаецца ў дакуменце, які пацвярджае пераход уласнасці на замак ад графа Рудольфа фон Вердэнберг-Зарганс да Ульрыха фон Матш. Данжон замка, датаваны XII стагоддзем, і збудаванні ў яго ўсходняй частцы лічацца найстарэйшымі. Данжон стаіць на падмурку плошчай 12 на 13 метраў з таўшчынёй сцен 4 метра на ўзроўні падставы. Узвядзенне капліцы замка, прысвечанай Святой Ганне, таксама традыцыйна адносіцца да сярэдніх стагоддзяў, хоць яна і мае познегатычны асноўны алтар. У 1499 годзе падчас Швабскай вайны замак быў разбураны швейцарскімі войскамі. У перыяд праўлення графа Каспара фон Хохенемса (1613-1640) была пашырана заходняя частка замка.
Сям'я Ліхтэнштэйн атрымала замак у сваю ўласнасць пасля набыцця графства Вадуц ў 1712 годзе. У 1719 годзе імператар Карл VI аб'яднаў з апошнім набытае Ліхтэнштэйнам ў 1699 годзе валоданне Шэленберга, заснаваўшы Княства Ліхтэнштэйн.
У перыяд з 1905 па 1920 гады ў перыяд праўлення князя Іагана II у замку прайшла значная рэканструкцыя, пры князе Францы Іосіфе II у пачатку 1930-х гадоў - ён таксама быў істотна пашыраны. З 1938 года замак выступае ў якасці асноўнай рэзідэнцыі княжацкай сям'і і зачынены для шырокага доступу.
[правіць] Спасылкі
- Schloss Vaduz (ням.) . Tourismus.li. — Замак Вадуц на турыстычным сайце Ліхтэнштэйна. Праверана 26 кастрычніка 2009.
- Frysinger, Galen R Schloss Vaduz (англ.) . GalenFrysinger.com. — Замак Вадуц на сайце Галена Фрызінгера - вандроўніка-аматара. Праверана 26 кастрычніка 2009.
| Гэта пачатак артыкулу пра замак ці крэпасць. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |