Замак Кока

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 41°12′55″ пн. ш. 4°31′32″ з. д. / 41.215278° пн. ш. 4.525556° з. д. (G) (O) (Я)

Castillo de Coca

Замак Кока (ісп.: Castillo de Coca) быў пабудаваны ў XV стагоддзі пры Алонса Фансека, магутным архібіскупе Севільі ў часы царстваваннz караля Энрыке IV Кастыльскага. Размешчаны ў горадзе Кока (Coca) у правінцыі Сеговія (ісп. Segovia), што знаходзіцца ў цэнтры Іспаніі, у складзе аўтаномнай супольнасці Кастылія і Леон.

Замак акружаны падвойнай крапасной сцяной шырынёй 2,5 метра са шматвугольнымі вуглавымі вежамі са мноствам калідораў і брам, а таксама глыбокім сухім ровам. Гэта пышны ўзор фартыфікацыйнага мастацтва ў стылі мудэхар. Замак належаў сямейству Альба, цяпер там размяшчаецца школа ляснічых.

[правіць] Спасылкі

Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах