Замак Мальбарк
| Замак Мальбарк* | |
|---|---|
| Castle of the Teutonic Order in Malbork** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | ii, iii, iv |
| Спасылка | 847 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1997 (21-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Замак Мальбарк - замак Тэўтонскага ордэна, знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў горадзе Мальбарк.
Гісторыя [правіць]
Спачатку ўмацаваны манастыр пабудаваны ў XIII ст., які належаў Тэўтонскаму ордэну, быў значна пашыраны і багата аформлены пасля 1309 г., калі сюды была перанесена з Венецыі рэзідэнцыя вялікага магістра ордэна.
З'яўляючыся асабліва яркім прыкладам сярэднявечнага цаглянага замка, ён пазней прыйшоў у заняпад, але быў старанна адрэстаўраваны ў XIX - пачатку XX стст. Шматлікія метады кансервацыі, якія ўвайшлі цяпер у шырокую практыку, упершыню былі ўжыты менавіта тут.
Пасля жорсткіх разбурэнняў падчас Другой сусветнай вайны замак быў адрэстаўраваны яшчэ раз, з выкарыстаннем дэталёвай дакументацыі, падрыхтаванай папярэднімі рэстаўратарамі.
Замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Мальбарк- The Malbork Castle Virtual Tour
- Музей у замку
