Заморскі рэгіён Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Заморскі рэгіён (франц. Région d’outre-mer) — статус, прысвоены ў 2003 г. заморскім дэпартаментам Францыі. Тэрміны «заморскі дэпартамент» і «заморскі рэгіён» па цяпер дзеючай французскай канстытуцыі фармальна раўнапраўныя, хоць апошні дагэтуль ўжываецца значна радзей.

У лік заморскіх аднадэпартаментных рэгіёнаў уваходзяць:

У кожным заморскім рэгіёне дзейнічае выбарны рэгіянальны савет. Гэтыя рэгіёны — нароўні з метрапальнымі — таксама дэлегуюць сваіх прадстаўнікоў у агульнанацыянальныя структуры — Нацыянальную асамблею, Сенат, Савет па сацыяльных і эканамічных пытаннях.

Унутраная статыстыка Францыі ўключае заморскія рэгіёны ў склад самой Францыі (у адрозненне ад астатніх заморскіх уладанняў: заморскіх супольнасцей і заморскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў з асобым статусам).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]