Запасальная парэнхіма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Запасальная парэнхіма, або запасальная тканка — парэнхіма (асноўная тканка), якая выконвае функцыю захоўвання і запасання пажыўных рэчываў. Звычайна сканцэнтравана ў стрыжані шматгадовых сцеблаў, у цыбулінах, клубнях і карэнішчах, у пладах і насенні[1].

У якасці запасных рэчываў, якія адкладваюцца ў тканках запасальнай парэнхімы, могуць быць інулін, крухмал і іншыя цукры, бялкі і тлушчы[1].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 61. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3000 экз. — ISBN 978-5-358-01214-1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Паренхима // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Словарь ботанических терминов. / Под общей редакцией д.б.н. И. А. Дудки. — Киев: Наукова Думка, 1984. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]