Запіскі раскрадальнікаў грабніц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Запіскі раскрадальнікаў грабніц (кіт. 盜墓筆記 Dàomù bìjǐ) — кітайскі інтэрнэт-раман, які напісаў Сюй Лэй (кіт. 徐磊 Xú Lěi; таксама вядомы як Кенэдзі Сюй) пад псеўданімам Наньпай Саньшу (南派三叔), і маньхуа (коміксы) на на яго аснове.

Першапачаткова кніга публікавалася ў інтэрнэце, дзе яна дагэтуль даступная. Раман перакладаўся на англійскую пад назвай Grave Robber’s Chronicles[1].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У Се (吳邪) атрымаў ад дзядулі, які займаўся пошукамі скарбаў у старых грабніцах, дзіўны надпіс на шоўку. Ён прынёс яго свайму дзядзьку У Саньшэну (吳三省), і той расшыфраваў яго і сказаў, што надпіс паказвае шлях да грабніцы з эпохі Ваюючых царстваў. Сабраўшы кампанію, у тым ліку заўсёды маўклівага Чжана Цыліна (張起靈), яны адправіліся на пошукі скарбаў.

Коміксы і маньхуа[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць дзве серыі коміксаў па матывам «Запісак».

Коміксы ў амерыканскім стылі называюцца «Daomu» (у кітайскім перакладзе 盜墓者 Dàomùzhě), і сцэнарый для іх пісаў Колін Джонсан (Colin Johnson). Сюжэт зменены ў параўнанні з кнігай; галоўнага героя завуць Шон[2].

Маньхуа ў кітайскім стылі называецца таксама, як раман (盜墓筆記; на вокладцы напісана англійская назва Grave Robbery Note). Кітайская версія бліжэй да арыгінальнага рамана.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]