Манастырок (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Від на Манастырок, з боку Любенскага возера

Засценак Манастырок (пасля далучэння проста Манастырок) — гістарычны раён горада Гомеля. Тэрытарыяльна размешчаны па-за сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальная (за мастом «Кавальны-1»), паміж чыгуначным палатном і вёскай Любны, а з поўначы абмежаваны вуліцамі Беларускай і Леванеўскай.

Манастырок з’яўляецца часткай былой Спасавай Слабады. Таксама як і Спасава Слабада, Манастырок быў першапачаткова заселены стараверамі.

Геаграфічныя адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычным цэнтрам раёна з’яўляюцца вуліцы: 1-я Заводская (раней Падгорная) і 2-я Заводская (раней Манастырская).

Вуліца ў Манастырку

Вядомым месцам Манастырка з’яўляецца так званая «Басава гара», самая высокая кропка Манастырка, на якой размяшчаўся дом заможнага абшарніка па прозвішчу Шаўцоў (рас. Шевцов)[1].

Гістарычныя адметнасці[правіць | правіць зыходнік]

Манастырок вядомы сваім лесапільным заводам Левіціна (па інш. версіі Левітана). Гэта адлюстравана на карце Гомеля 1910 года. На той жа карце 1910 года, Манастырок апошніраз узгадаваецца пад назвай «Засценак Манастырок» [2].

Забудова Манастырка

Яшчэ адной адметнасцю былі могілкі старавераў, якія знаходзіліся недалёка ад Басавай гары (не захаваліся)[3].

Пахаванні на месцы былых могілак у Манастырку.

Зноскі

  1. А. Ф. Рогалев — От Гомиюка до Гомеля (издание 2)— Гомель: Одобарк, 2006
  2. Гомель. План горада на 1910 год
  3. Карта горада Гомеля, 1910 год

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рогалев, А. Ф. От Гомиюка до Гомеля: городская старина в фактах, именах, лицах / А. Ф. Рогалев. — [2-е изд., переработанное и дополненное]. — Гомель : Барк, 2006. — 218 с.
  • Вершинин, С. Новые этюды старого города: Монастырёк // Гомельские ведомости, 5 декабря 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]