Заходняя Прусія
| Заходняя Прусія Westpreußen |
|
| Герб |
Сцяг |
| Краіна: | Каралеўства Прусія |
| Заснавана: | 1773 |
| Скасавана: | 1922 |
| Плошча: | 25 534,9 км² |
| Насельніцтва: | 1 641 936 (1905) чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва: | 64,3 чалавек/кв. км. |
Заходняя Прусія (ням.: Westpreußen) былая правінцыяй Прусіі на абодвух берагах ніжняга цячэння ракі Вісла са сталіцай у Данцыгу. Яна існавала з 1773 па 1829 і з 1878 па 1919.
Яна была ўтворана 1772/1793 з тэрыторый, якія Прусія заваявала ў Раздзелах Рэчы Паспалітай. Фрыдрых II загадаў, каб новая правінцыя атрымала назву «Заходняя Прусія» і каб Герцагства Прусія, аб'яднанае з Эрмландам (Варміяй) насіла назву «Усходняя Прусія».
Назва «Заходняя Прусія» азначае захад гістарычнай прыбалтыйскай вобласці Прусія, а не узніклага ў 1701 аднайменнага каралеўства са сталіцай у Берліне (зямлі былога курфюрства Брандэнбург, якія сталі цэнтрам прускай дзяржавы Гогенцолернаў, знаходзяцца заходней Заходняй Прусіі). На працягу XIX стагоддзя з ходам тэрытарыяльнай экспансіі каралеўства Прусія на захад такая назва стала яшчэ больш умоўнай. Такі ж сэнс (адносна прыбалтыйскай тэрыторыі) мае і назва Усходняя Прусія (былое герцагства).
У 1939 пасля ўключэння вольнага горада Данцыга ў склад Трэцяга рэйха была ўтворана рэйхсгаў Данцыг-Заходняя Прусія.
Пасля 1945 года дзяржава Прусія была ліквідавана (фармальна ў лютым 1947), Заходняя Прусія і дзве траціны Усходняй Прусіі сталі часткай Польшчы (гл. Паморскае ваяводства), а адна трэць Усходняй Прусіі адышла да СССР.
| Правінцыі Каралеўства Прусіі | ||
|---|---|---|
| Існавалі доўгі час |
Усходняя Прусія | Заходняя Прусія | Правінцыя Брандэнбург | Памеранія | Правінцыя Позэн | Правінцыя Саксонія | Правінцыя Сілезія | Правінцыя Вестфалія | Рэйнскай правінцыя | Землі Гогенцолернаў | Правінцыя Шлезвіг-Гольштэйн, Правінцыя Гановер, Гесэн-Насау (1866/68) |
|
| Распушчаны |
дыстрыкт Нетцэ, Паўднёвая Прусія, Новая Усходняя Прусія, Новая Сілезія (1807) | Правінцыя Вялікае герцагства Ніжні Рэйн, Аб'яднаныя герцагства Юліх-Клеве-Берг (1822) | Правінцыя Прусія (1878) |
|
| Створаны |
Ніжняя Сілезія, Верхняя Сілезія (1919) | Памежная марка Позэн-Заходняя Прусія (1922) | Гале-Мерзэбург, Правінцыя Курхэсэн, |
|
