Заходняя вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Заходняя вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 19171918 гг. Утворана паводле пастановы Усерасійскай нарады Саветаў (сакавік 1917 г.) на з'ездзе Саветаў Мінскай, Віленскай і Магілёўскай губерній у чэрвені 1917 г. як часовае аб'яднанне губерняў з мэтай цэнтралізаваць кіраўніцтва мясцовымі Саветамі. Цэнтр — Мінск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Заходняя вобласць стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у складзе Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерній. У сувязі з акупацыяй большай часткі Беларусі нямецкімі войскамі (люты 1918 г.) цэнтр вобласці перанесены ў Смаленск. Паводле пастановы 2-га з'езда Саветаў Заходняй вобласці (10 — 14 красавіка 1918) у склад Заходняй вобласці ўключана Смаленская губернія. У верасні 1918 г. перайменавана ў Заходнюю камуну.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах