Заір Ісакавіч Азгур
| Заір Азгур | |||||||||||||||||
Народны мастак СССР Заір Ісакавіч Азгур сустракае госцяў у сваёй майстэрні. |
|||||||||||||||||
| Дата нараджэння: | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: |
в. Маўчаны, Сенненскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя цяпер Сенненскі раён Віцебскай вобласці |
||||||||||||||||
| Дата смерці: | |||||||||||||||||
| Месца смерці: | |||||||||||||||||
| Грамадзянства: | |||||||||||||||||
| Жанр: | |||||||||||||||||
| Вучоба: |
Віцебскі мастацка-практычны інстытут |
||||||||||||||||
| Узнагароды: |
|
||||||||||||||||
Заір Ісакавіч АЗГУР (2 (15) студзеня 1903, в. Маўчаны Сенненскага павета Віцебскай губерніі — 18 лютага 1995, Мінск) — савецкі і беларускі скульптар, народны мастак СССР.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў вёсцы Маўчаны Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер увайшла ў склад вёскі Застадолле Сенненскага раёна Віцебскай вобласці). Скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут 1925 годзе, вучыўся ў Марка Шагала і Міхаіла Керзіна. У 1925—1928 гг. вучыўся ў Акадэміі мастацтваў ў Ленінградзе і Мастацкім інстытуце ў Кіеве (1928—1929). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939). Народны мастак БССР (1944). У 1945 ў ажаніўся на Галіне Гарэлавай, дачкі акадэміка Г. М. Гарэлава. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946; 1948). Сапраўдны член Акадэміі мастацтваў СССР[1] (1958). Народны мастак СССР (1973). Герой Сацыялістычнай Працы (1978).
З 1980 а працаваў у Мінску, кіраўнік Майстэрні скульптуры АМ СССР. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940 і 1949), ордэнам Леніна (1955 і 1978), у 1971 — ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 1978 — ордэнам Дружбы народаў. Сярод вядомых узнагарод таксама Серебряная медаль Сусветнай выставы ў Бруселі (1958) і медаль Францыска Скарыны (1992).
У гонар Заіра Азгура названа вуліца ў Мінску (гл. вул. Азгура).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гг. і з 1971 года.
Памёр 18 лютага 1995 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках.
Творчасць [правіць]
Сярод твораў: партрэты герояў Вялікай Айчыннай вайны В. Талаліхіна, А. Радзімцава, А. Малодчага, М. Сільніцкага, Ф. Смалячкова, В. Талаша, М. Шмырова, К. Ракасоўскага, П. Батава, прадстаўнікоў айчыннай і сусветнай культуры Ф. Скарыны, А. Бразера, 3. Бядулі, Л. Александроўскай, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Гусоўскага, К. Чорнага, Р. Тагора, Лу Сіня, У. Уітмена, кіраўнікоў камуністычнай і рабочай партый, нацыянальна-вызваленчага руху, палкаводцаў, герояў працы, вучоных; некалькі кампазіцый.
Па яго праектах створаны помнікі У. Леніну ў Беларусі, Расіі і Казахстане, П. Машэраву ў Віцебску, Я. Коласу і С. Грыцаўцу ў Мінску, Я. Купалу ў Вязынцы, В. Талашу ў Петрыкаве, А. Бутлераву і Я. Вучэцічу ў Маскве. Аўтар барэльефа «Слава загінуўшым героям» для помніка-абеліска Перамогі ў Мінску. У 1960-я гады стварыў шэраг партрэтаў беларускіх вучоных (М. Яругін, 1963; Б. Сцяпанаў, 1964), артыстаў (I. Балоцін, 1966, У. Крыловіч, 1967). Сярод яго твораў быў і помнік І. Сталіну.
Напісаў мемуары «Незабыўнае» (1962), «Тое, што помніцца…» (Кн. 1—2, 1977—1983), шмат публіцыстычных артыкулаў па мастацтву.
Узнагароды [правіць]
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1949)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1945)
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946)
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I-й ступені (1948)
- Сталінская прэмія другой ступені (1946; 1948)
- Ордэн Леніна (1955, 1958)
- Сярэбраны медаль Сусветнай выставы ў Бруселі (1958)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971)
- Герой Сацыялістычнай Працы (1978)
- Ордэн Дружбы народаў (1978)
- Медаль «Ветэран працы» (1982)
- Медаль Францыска Скарыны (1992)
Памяць [правіць]
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах БСМ, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, фондах Міністэрства культуры Расіі, Дзяржаўным мастацкім музеі Малдовы, Астраханскай карціннай галерэі, Алтайскім музеі выяўленчага мастацтва.
- Імя З. І. Азгура носіць адна з вуліц Мінска.
- 18 лютага 2000 года на вуліцы Азгура ў Мінску адкрыты [2] мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура ў будынку творчай майстэрні, пабудаванай у 1984 [3] годзе па праекце архітэктара В. М. Аладава.
- Мемарыяльная дошка ў памяць аб скульптара ўстаноўлена ў горадзе Мінску на фасадзе дома № 13 па праспекце Незалежнасці, у якім жыў З. І. Азгур.[4]
- Мемарыяльная дошка на будынку былога мастацкага тэхнікума, у якім вучыўся З. І. Азгур, у Віцебску (вуліца Суворава, 3).
- Імя З. І. Азгура носіць 1. Сярэдняя агульнаадукацыйная школа і вуліца ў горадзе Сянно.
- У 2008 годзе НБРБ выпусціў памятную манету ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння Азгура.
Зноскі
- ↑ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ Мемарыяльны музей З. І. Азгура
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія - Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў І (Т. 10). — 10000 экз.
- ↑ / 158-azgur-zair-isaakovich.html Азгур Заір Ісакавіч — беларускі савецкі скульптар
Спасылкі [правіць]
Заір Ісакавіч Азгур на сайце «Героі краіны»
- Асобы
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
- Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
- Памерлі 18 лютага
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Скульптары паводле алфавіту
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалем «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалем «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалем «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалем Францыска Скарыны
- Народныя мастакі СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Мастакі паводле алфавіту
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Народныя мастакі Беларусі
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР