За Свабоду, рух

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
А. Мілінкевіч - заснавальнік аб'яднання.

Рух "За Свабоду" – аб'яднанне беларускіх дэмакратычных сіл, а таксама грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.

[правіць] Дзейнасць

Рух "За Свабоду" быў заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на мінскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 года падчас адзначэння Дня Волі.

У 2007 годзе Рух “За Свабоду” актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнання, быў ініцыятарам стварэння Рады Еўрапейскай інтэграцыі. У 2008-м годзе Рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, “За Свабодныя выбары”.

Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Мінску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асветніцкія ініцыятывы. Як заявіў на online-канферэнцыі “Радыё Свабода[1] лідар Руху “За Свабоду”, колькасць актыўных прыхільнікаў Руху скаладае паўтары тысячы чалавек.

Стратэгічнымі мэтамі Руху “За Свабоду” з’яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Кіраўніцтва выступае за пакрокавую стратэгію дыялога Беларусі і Еўропы, і супраць палітыкі ўзмацнення залежнасці Беларусі ад Расіі.

З вясны 2007 году Рух “За Свабоду” спрабаваў легалізавацца. Чатыры разы[2] праводзіліся ўстаноўчыя канферэнцыі ГА Рух “За Свабоду” і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. Улады, аднак, па розных прычынах адказвалі адмовай. Міністэрства юстыцыі Беларусі толькі з чацвёртага разу зарэгістравала рух “За Свабоду”. Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана 17 снежня 2008.

Зноскі

  1. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3905/rowselect-50-10/
  2. http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3917/rowselect-40-10/

[правіць] У Сеціве

         www.pyx.by
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах