Зборная Балівіі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зборная Балівіі па футболу)
 Балівія
ісп.: Selección de fútbol de Bolivia
Мянушкі Зялёныя (ісп.: La Verde)
Канфедэрацыя КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя Федэрацыя футбола Балівіі
Галоўны трэнер
Капітан Рональд Ральдэс[d]
Найбольшая колькасць гульняў Рональд Ральдэс (102)
Найлепшы бамбардзір Марсел Марэна (25)
Хатні стадыён Стадыён імя Эрнанда Сілеса
Код ФІФА BOL
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 49 1 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 18 (ліпень 1997)
Найніжэйшы 115 (кастрычнік 2011)
Першая гульня
Чылі Чылі 7:1 Балівія Балівія
(Сант’яга, Чылі; 12 кастрычніка 1926)
Самая буйная перамога
Балівія Балівія 7:0 Венесуэла Венесуэла
(Ла-Пас, Балівія; 22 жніўня 1993)
Балівія Балівія 9:2 Гаіці Гаіці
(Ла-Пас, Балівія; 3 сакавіка 2000)
Самае буйное паражэнне
Уругвай Уругвай 9:0 Балівія Балівія
(Ліма, Перу; 6 лістапада 1927)
Бразілія Бразілія 10:1 Балівія Балівія}
(Сан-Паўлу, Бразілія; 10 красавіка 1949)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік групавы этап (1930, 1950, 1994)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 28 (Упершыню 1926)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1963)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 1999)
Найлепшы вынік групавы этап (1999)

Зборная Балівіі па футболе прадстаўляе Балівію на міжнародных турнірах і ў таварыскіх матчах па футболе, кантралюецца Федэрацыяй футбола Балівіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна склалася, што Балівія з’яўляецца адной з найслабых футбольных зборных Паўднёвай Амерыкі, таму на яе рахунку ўсяго тры ўдзелы ў чэмпіянаце свету па футболе — 1930, 1950 і 1994 года. Ні разу зборная не пераадольвала групавы этап, а ў шасці матчах трох турніраў набрала толькі адно ачко пры розніцы мячоў 1—20.

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Тым не менш, зборная не лічыцца, як гэта прынята называць футбольным слэнгам, «пастаўшчыком ачкоў». Балівія праводзіць свае матчы ў Ла-Пасе, на стадыёне імя Эрнанда Сілеса. Ла-Пас размешчаны на вышыні 3600 метраў над узроўнем мора, што лічыцца недапушчальным для правядзення футбольных матчаў. Аднак ФІФА зрабіла выключэнне для Балівіі, і з тых часоў балівійцы гуляюць менавіта там. На стадыёне былі здабыты некалькі перамог над моцнымі сапернікамі, прычым гульцы саперніка скардзіліся часта на ўмовы надвор’я, да якіх даўно прывыклі балівійцы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным дасягненнем балівійцаў з’яўляецца выйграны ў 1963 годзе чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі. Станам на верасень 2016 года зборная займае 75-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а яе вышэйшым дасягненнем было 18-е месца ў ліпені 1997 года. Таксама балівійцы праславіліся ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года, калі сенсацыйна разграмілі аргенцінцаў з лікам 6:1. У той сустрэчы вызначыліся найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Хаакін Батэра (аформіў хет-трык), Марсела Марцінс Марэна, Алекс Ды Раса і Луіс Тарыка. Таксама балівійцы ў той жа адборачнай кампаніі змаглі перамагчы Бразілію з лікам 2:1. Яшчэ адным дасягненнем Балівіі з’яўляецца перамога на Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры.

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]