Зборная Гандураса па футболу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Зборная Гандураса па футболу
Лагатып
Мянушкі Los Catrachos (Катрачас)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ
Федэрацыя Нацыянальная аўтаномная федэрацыя футбола Гандураса
Гал. трэнер Сцяг Калумбіі Луіс Суарэс
Капітан Амада Гевара
Рэйтынг ФІФА 39
Код ФІФА GON
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Сцяг Гватэмалы Гватэмала 10 — 1 Гандурас Сцяг Гандураса
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасня 1921)
Самая буйная перамога
Сцяг Гандураса Гандурас 13 — 0 Нікарагуа Сцяг Нікарагуа
(Сан-Хасэ, Коста-Рыка; 13 сакавіка 1946)
Самая буйная параза
Сцяг Гватэмалы Гватэмала 10 — 1 Гандурас Сцяг Гандураса
(Гватэмала, Гватэмала; 14 верасня 1921)
Чэмпіянат свету
Удзел 2 (Упершыню 1982)
Дасягненні Групавы турнір
Залаты кубак КАНКАКАФ
Удзел 8 (Упершыню 1963)
Дасягненні Чэмпіёны, 1981 год

Зборная Гандураса па футболу — каманда, якая прадстаўляе Гандурас на міжнародных футбольных турнірах і матчах. Кантралюецца і кіруецца Нацыянальнай федэрацыяй футбола Гандураса. Адна з моцных зборных у КАНКАКАФ. Член ФІФА з 1951 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы свой матч зборная Гандураса правяла ў 1921 годзе і была разгромленая Гватэмалай з лікам 10:1. Доўгі час Гандурас не мог пахваліцца вялікімі поспехамі на футбольным полі, абмяжоўваючыся лакальнымі поспехамі, такімі, як перамога над слабой зборнай Нікарагуа ў 1946 годзе з лікам 13:0. Пачынаючы з 1960-х гг. ўзровень і цікавасць да футбола ў краіне павольна, але пачала ўзрастаць.

Першы «Залаты перыяд» у гісторыі зборнай Гандураса прыйшоўся на пачатак 1980-х гадоў. Гандурас быў абраны месцам правядзення чэмпіянату КАНКАКАФ для зборных (цяпер названы Залаты кубак КАНКАКАФ). Гандурасцы бліскуча правялі турнір, абыграўшы ўсе зборныя, якія занялі ў табліцы месца ніжэй 4-га (4:0 - Гаіці, 2:0 - Куба, 2:1 - Канада), і згуляўшы ўнічыю 0:0 з дзвюма прызёрамі турніру - Сальвадорам і Мексікай — і занялі першае месца на турніры ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Паколькі чэмпіянат КАНКАКАФ 1981 быў адначасова адборачным турнірам да чэмпіянату свету 1982 года, Гандурас паехаў у наступным годзе (разам з другім прызёрам Сальвадорам) абараняць гонар Паўночнай, Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна ў Іспанію. Каманда годна правяла турнір, хоць і не змагла выйсці з групы - былі здабыты нічые з гаспадарамі турніру і Паўночнай Ірландыяй (па 1:1), але мінімальная параза ад Югаславіі (0:1) не дазволіла Гандурасу выйсці ў наступны раунд спаборніцтваў.

У 1985 і 1991 гадах Гандурас двойчы займаў 2-е месца ў Залатым кубку КАНКАКАФ.

У 2001 годзе Гандурас запрасілі ў апошні момант для ўдзелу ў Кубку Амерыкі, які прайшоў у Калумбіі. Гандурасцы ў чвэрцьфінале сенсацыйна абыгралі зборную Бразіліі, а ў матчы за 3-е месца абыгралі Уругвай. Такім чынам, Гандурас заняў прызавое трэцяе месца ў сваім адзіным удзеле ў адным з самых прэстыжных футбольных турніраў свету. Пасля Гандурас прызнаваўся адной з самых хутка прагрэуючых футбольных нацый свету па версіях часопіса «World Soccer», МФФІІС і ФІФА.

У 2009 годзе зборная Гандураса заняла трэцяе месца ў фінальнай адборачнай групе КОНКАКАФ і ў другі раз у сваёй гісторыі ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету па футболу 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, дзе ўзяла толькі адно ачко, згуляўшы ўнічыю са Швейцарыяй (0:0). Сустрэчы з Чылі і Іспаніяй «катрачас» прайгралі і занялі апошняе месца ў групе, не забіўшы ніводнага мяча.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гандурас на ЧС 1982 Шаблон:Гандурас на АГ 2008 Шаблон:Гандурас на ЗК КАНКАКАФ 2009 Шаблон:Гандурас на ЧС 2010 Шаблон:Гандурас на ЗК КАНКАКАФ 2011