Зборная КНДР па футболе
| Зборная КНДР па футболе | |||
|---|---|---|---|
| Мянушкі | Чхаліма | ||
| Канфедэрацыя | АФК | ||
| Федэрацыя | Асацыяцыя футбола КНДР | ||
| Гал. трэнер | |||
| Капітан | |||
| Найбольшая кол-ць гульняў |
Лі Кван Чхон (63) | ||
| Лепшы бамбардзір |
Чон Тхэ Сэ (15) | ||
| Хат. стадыён | Стадыён Першага мая | ||
|
|
|||
| Першая гульня (Пекін; 7 кастрычніка, 1956) |
|||
| Самая буйная перамога (Тайбэй; 11 сакавіка, 2005) |
|||
| Самая буйная параза (Кейптаўн; 21 чэрвеня, 2010) |
|||
| Чэмпіянат свету | |||
| Удзел | 2 (Упершыню 1966) | ||
| Дасягненні | ? фіналу 1966 | ||
| Кубак Азіі | |||
| Удзел | 2 (Упершыню 1980) | ||
| Дасягненні | 4-е месца, 1980 | ||
Нацыянальная зборная КНДР па футболе — нацыянальная футбольная каманда, якая прадстаўляе Паўночную Карэю на міжнародных турнірах. Удзельнік двух чэмпіянатаў свету (1966, 2010). Хатнія матчы праводзіць на стадыёне Першага мая, які з'яўляецца самым вялікім па змяшчальнасці ў свеце.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Чэмпіянат свету 1966[правіць]
Годам славы паўночнакарэйскай зборнай стаў 1966 год, калі КНДР ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў Англіі і, на здзіўленне многіх, выйшла ў чвэрцьфінал, хоць у камандзе гулялі непрафесіяналы. На групавым этапе «Чхоліма» спачатку пацярпела паражэнне ад Савецкага Саюза (0:3), затым згуляла ўнічыю са зборнай Чылі (1:1) і, нарэшце, у апошнім матчы атрымала сенсацыйную перамогу над італьянцамі - з лікам 1:0, якая ў іх супернікаў ўвайшла ў гісторыю самых цяжкіх паражэнняў «скуадры адзуры». У чвэрцьфінале карэйцы сустрэліся з камандай Партугаліі і здзівілі заўзятараў, якія сабраліся на стадыёне ў Ліверпулі, трыма галамі, якія былі забітыя ў вароты партугальцаў на працягу першых 24 хвілін сустрэчы. Матч, аднак, скончыўся паразай зборнай КНДР з лікам 3:5. Па дадзеных прэсы, сведкаў і ўдзельнікаў падзей, усе члены каманды, акрамя футбаліста Пак Ду Іка пасля гэтага паражэння былі сасланыя ў канцлагеры, сам Пак адмаўляе гэтую інфармацыю. У 2002 годзе брытанскі рэжысёр Даніэль Гордан стварыў дакументальны фільм «Гульня іх жыццяў", дзе распавёў пра лёсы сямі членаў той паўночнакарэйскай зборнай.
Выхад паўночнакарэйцаў ў плэй-оф чэмпіянату свету стаў першым сур'ёзным поспехам для азіяцкіх зборных: да гэтага ніводная нацыянальная каманда Азіі не пераадольвала групавой бар'ер мундыялю.
Зборная КНДР на найбуйнейшых міжнародных турнірах[правіць]
Чэмпіянат свету[правіць]
- 1930-1962 - не прымала ўдзел
- 1966 - чвэрцьфінал
- 1970-1994 - не прайшла кваліфікацыю
- 1998-2002 - не прымала ўдзел
- 2006 - не прайшла кваліфікацыю
- 2010 - 4-е месца ў групе
- 2014 - не прайшла кваліфікацыю
Алімпійскія гульні[правіць]
- 1900-1960 - не прымала ўдзел
- 1964 - прайшла кваліфікацыю, але адмовілася ад удзелу
- 1968-1972 - не прайшла кваліфікацыю
- 1976 - чвэрцьфінал
- 1980 - не прайшла кваліфікацыю
- 1984-1988 - не прымала ўдзел
- 1992 - не прайшла кваліфікацыю
- 1996 - не прымала ўдзел
- 2000-2008 - не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі[правіць]
- 1956-1972 - не прымала ўдзел
- 1972 - не прайшла кваліфікацыю
- 1980 - 4-е месца
- 1984 - не прымала ўдзел
- 1988 - не прайшла кваліфікацыю
- 1992 - групавы этап
- 1996 - не прымала ўдзел
- 2000-2007 - не прайшла кваліфікацыю
- 2011 - групавы этап
Кубак выкліку АФК[правіць]
- 2006 - не прымала ўдзелу
- 2008 - 3-е месца
- 2010 - Пераможца
- 2012 - Пераможца
Азіяцкія гульні[правіць]
- 1951-1970 - не прымала ўдзел
- 1974 - 4-е месца
- 1978 - чэмпіён
- 1982 - 4-е месца
- 1986 - не прымала ўдзел
- 1990 - 2-е месца
- 1994 - не прымала ўдзел
- 1998 - групавы этап
- 2002 - чвэрцьфінал
- 2006 - чвэрцьфінал
- 2010 - чвэрцьфінал
Зноскі
Спасылкі[правіць]
- Зборная КНДР на сайце ФІФА (англ.)
Шаблон:КНДР на ЧС 1966 Шаблон:КНДР на КВ 2010 Шаблон:КНДР на ЧС 2010 Шаблон:КНДР на КАЗ 2011
| Гэта пачатак артыкула пра футбольныя каманды. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
||||||