Зборная Катара па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Зборная Катара па футболу)
 Катар
Мянушкі Бардовыя (араб. العنابي Al Ennabi‎‎)
Канфедэрацыя АФК (Азія)
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Катара
Галоўны трэнер
Капітан Хасан Аль-Хайдос
Найбольшая колькасць гульняў Хасан Аль-Хайдос (175)
Найлепшы бамбардзір Алмаез Алі (47)
Хатні стадыён Аль-Сад
Код ФІФА QAT
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 102 5 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 51 (жнівень 1993, кастрычнік 1993)
Найніжэйшы 113 (лістапад 2010)
Першая гульня
Бахрэйн Бахрэйн 2:1 Катар Катар
(Бахрэйн; 27 сакавіка 1970)
Самая буйная перамога
Катар Катар 15:0 Бутан Бутан
(Доха, Катар; 3 верасня 2015)
Самае буйное паражэнне
Кувейт Кувейт 9:0 Катар Катар
(Кувейт; 8 студзеня 1973)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2022)
Найлепшы вынік групавы этап (2022)
Кубак Азіі
Колькасць удзелаў 11 (Упершыню 1980)
Найлепшы вынік Чэмпіён (2019, 2023)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 1 (Упершыню 2019)
Найлепшы вынік групавы этап (2019)

Зборная Катара па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Катар на міжнароднай футбольнай арэне. Кантроль над зборнай ажыццяўляе Футбольная асацыяцыя Катара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Катара яшчэ ні разу не трапляла на чэмпіянат свету, аднак двойчы ўдзельнічала ў алімпійскім футбольным турніры — у 1984 і 1992. На гульнях 1992 каманда Катара прабілася ў чвэрцьфінал, і на сённяшні дзень гэта з’яўляецца самым вялікім поспехам у гісторыі футбола гэтай краіны.

На 15-х Азіяцкіх гульнях (2006) зборная Катара заваявала залатыя медалі ў спаборніцтвах па футболе. Таксама Катар выйграваў Кубак Персідскага заліва ў 1992 і 2004 гадах, у абодвух выпадках з’яўляючыся краінай-арганізатарам, а таксама ў 2014 годзе. Нацыянальная зборная Катара не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, а вось каманда, складзеная з ігракоў не старэйшых за 20 гадоў, стала другой на моладзевым чэмпіянаце свету ў 1981 годзе, саступіўшы ў фінале зборнай ФРГ.

У 2019 годзе зборная Катара ўпершыню ў сваёй гісторыі стала пераможцам Кубка Азіі. 10 лютага 2024 года на дамашнім турніры катарцы перайгралі ў фінале зборную Іарданіі і сталі ўладальнікамі Кубка Азіі ў другі раз.

Выступы на міжнародных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 1930—1970 — не ўдзельнічала
  • 1974 — знялася з турніру
  • 1978—2018 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 — групавы этап

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1972—1980 — не ўдзельнічала
  • 1984 — групавы этап
  • 1988 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 — Чвэрцьфінал
  • 1996—2020 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — групавы этап
  • 1984 — групавы этап
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 — Чвэрцьфінал
  • 2004 — групавы этап
  • 2007 — групавы этап
  • 2011 — Чвэрцьфінал
  • 2015 — групавы этап
  • 2019 — Чэмпіён
  • 2023 — Чэмпіён

Азіяцкія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1974 — не ўдзельнічала
  • 1978 — 1-ы групавы этап
  • 1982 — не ўдзельнічала
  • 1986 — групавы этап
  • 1990 — не ўдзельнічала
  • 1994 — групавы этап
  • 1998 — Чвэрцьфінал
  • 2002 — групавы этап
  • 2006 — Чэмпіён
  • 2010 — 1/8 фінала
  • 2014 — не ўдзельнічала
  • 2018 — групавы этап

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]