Зборная Нікарагуа па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Нікарагуа Нікарагуа
Мянушкі Сіне-белыя (ісп.: La Azul y Blanco)
Канфедэрацыя КАНКАКАФ (Паўночная Амерыка)
Федэрацыя Федэрацыя футбола Нікарагуа
Галоўны трэнер Анры Дуартэ
Капітан Хуан Барэра
Найбольшая колькасць гульняў Хасуэ Кіхана (61)
Найлепшы бамбардзір Хуан Барэра (18)
Хатні стадыён Нацыянальны
Код ФІФА NCA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 106 2 (23 лістапада 2017)[1]
Найвышэйшы 92 (снежань 2015)
Найніжэйшы 193 (май 2001)
Першая гульня
Сальвадор Сальвадор 9:0 Нікарагуа Нікарагуа
(Сальвадор; 1 мая 1929)
Самая буйная перамога
Нікарагуа Нікарагуа 5:0 Ангілья Ангілья
(Манагуа, Нікарагуа; 23 сакавіка 2015)
Нікарагуа Нікарагуа 5:0 Куба Куба
(Манагуа, Нікарагуа; 8 снежня 2015)
Самае буйное паражэнне
Бразілія Бразілія 14:0 Нікарагуа Нікарагуа
(Мехіка, Мексіка; 17 кастрычніка 1975)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 5 (Упершыню 1963)
Найлепшы вынік 6 месца (1967)

Зборная Нікарагуа па футболе — прадстаўляе Нікарагуа на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кантралюецца Федэрацыяй футбола Нікарагуа. З’яўляецца членам ФІФА (з 1950 года), КАНКАКАФ (з 1968 года) і УНКАФ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Нікарагуа з’яўляецца адной з найслабых зборных Цэнтральнай Амерыкі разам з Белізам. «Сіне-белыя» ні разу не ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету, а адзіным іх дасягненнем з’яўляецца ўдзел у фінальнай частцы Залатога кубка КАНКАКАФ у 2009 годзе, дзе яны занялі апошняе месца ў сваёй групе, саступіўшы зборным Панамы, Гвадэлупы і Мексікі з агульным лікам 0:8. У 2017 і 2019 Нікарагуа зноў трапляла ў фінальную частку Залатога кубка КАНКАКАФ і абодва разы тройчы саступала на групавым этапе.

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • 19301990не ўдзельнічала
  • 19942018не прайшла кваліфікацыю

Залаты кубак КАНКАКАФ[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат нацый КАНКАКАФ
  • 1963 — першы раўнд
  • 1965не прайшла кваліфікацыю
  • 1967 — 6 месца
  • 1969не ўдзельнічала
  • 1971не прайшла кваліфікацыю
  • 1973не прайшла кваліфікацыю
  • 19771989не ўдзельнічала
Залаты кубак КАНКАКАФ
  • 19912007 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2009 — групавы этап
  • 20112015 — не прайшла кваліфікацыю
  • 2017 — групавы этап
  • 2019 — групавы этап

Цэнтральнаамерыканскі кубак[правіць | правіць зыходнік]

Кубак нацый Цэнтральнай Амерыкі
  • 1991 — 1995 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1997 — першы раўнд
  • 1999 — першы раўнд
  • 2001 — першы раўнд
  • 2003 — 6 месца
  • 2005 — групавы этап
  • 2007 — 6 месца
  • 2009 — 5 месца
Цэнтральнаамерыканскі кубак
  • 2011 — 6 месца
  • 2013 — групавы этап
  • 2014 — 6 месца
  • 2017 — 5 месца

Зноскі

  1. Men's RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]