Зборная Францыі па хакеі з шайбай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францыя
Мянушкі Les Bleus
Федэрацыя Французская федэрацыя хакея на лёдзе
Трэнер Сцяг Францыі Дэйв Хендэрсан
Капітан Ларан Менье
Больш усіх гульняў Дэні Перэ (297)
Бамбардзір Філіп Базон (170 ачкоў)
Першая гульня
Сцяг Бельгіі Бельгія 3 — 0 Сцяг Францыі Францыя
(Брусель, Бельгія; 4 сакавіка 1905)
Самая буйная перамога
Сцяг Францыі Францыя 24 — 1 Сцяг КНДР КНДР
(Будапешт, Венгрыя; 15 сакавіка 1983)
Самае буйное паражэнне
Сцяг ЗША ЗША 22 — 0 Сцяг Францыі Францыя
(Шамані, Францыя; 30 студзеня 1924)
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Асноўная
форма
Team colours
Team colours
Team colours
Team colours
Гасцявая
форма
Чэмпіянат свету
Удзел 55 (Упершыню 1930)
Дасягненні 6-е месца (1930)


Збо́рная Фра́нцыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Францыі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 12 месцы[1]. Кіруючы орган — Французская федэрацыя хакея на лёдзе; галоўным трэнерам з'яўляецца фінскі спецыяліст Дэйв Хендэрсан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Францыі ў 2003 годзе

Зборная Францыя брала ўдзел у сусветных спаборніцтвах па хакеі ў чэмпіянаце свету ад самага першага турніру ў 1920 годзе, а таксама ў Алімпійскіх гульнях 1920 года ў Антверпене[2]. На чэмпіянаце Еўропы ў 1923 годзе, зборная атрымала сярэбраныя медалі, а на наступны год — золата на чэмпіянаце Еўропы ў Мілане, што на сённяшні дзень з'яўляецца найвышэйшым поспехам французскай каманды. Свой найлепшы вынік на Алімпійскім турніры Францыя атрымала на гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе, дзе французскія хакеісты занялі 5-е месца.

З 1930 года французскі ўдзел у чэмпіянатах свету становіцца нерэгулярным, з цягам часу Францыя губляе свай пазіцыі ў хакейнай іерархіі. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1961 года зборная рэгулярна ўдзельнічае ў турнірах зноў, аднак у асноўным выступаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі з 1992 года, калі колькасць удзельнікаў чэмпіянату свету была павялічана з 8 да 12, французская зборная вярнулася ў эліту сусветнага хакея, дзе выступала да чэмпіянату свету 2000 года ў Санкт-Пецярбургу.

Ад 2001 па 2007 гады, акрамя чэмпіянату свету 2004 года, Францыя правяла ў першым дывізіёне. У 2006 годзе праводзячы хатні чэмпіянат першага дывізіёну ў Ам’ене, была створана Французская федэрацыя хакея на лёдзе, якая была вылучана з Федэрацыі лядовага спорту, што з'яўляецца гістарычна важкай падзеяй французскага хакея. Перамога ў турніры 2007 года і выхад у эліту, такім чынам адзначае рэнесанс французскага хакея.

Зноскі

  1. 2014 Men’s World Ranking (англ.). International Ice hockey Federation. Праверана 14 сакавіка 2014.
  2. Jeux Olympiques d'Anvers 1920. Passion Hockey (фр.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]