Збігнеў Брудка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Збігнеў Брудка
2013 WSDC Sochi - Zbigniew Brodka.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя польск.: Zbigniew Bródka
Грамадзянства Сцяг Польшчы Польшча
Дата нараджэння 8.10.1984
Месца нараджэння Глоўна, Польшча
Спецыялізацыя Мнагаборства
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 1
Кубак свету 1 на 1500 (2013)
Кар'ера ў Кубку свету
Колькасць стартаў 37
Колькасць перамог 1
Подыумаў 6
Асабістыя рэкорды
500 метраў 35,80 (2013)
1000 метраў 1.07,87 (2013) NR
1500 метраў 1.42,89 (2013) NR
3000 метраў 3.50,42 (2012)
5000 метраў 6.34,18 (2014)
10 000 метраў 14.09,29 (2013)
Медалі
Olympic rings with transparent rims.svg Алімпійскія гульні
Золата Сочы 2014 1500 м
Чэмпіянаты свету
Бронза Сочы 2013 камандная гонка
Апошняе абнаўленне: 16 лютага 2014

Збігнеў Брудка (польск.: Zbigniew Bródka, нар. 8 кастрычніка 1984, Глоўна, Польшча) — польскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён 2014 года на дыстанцыі 1500 м, бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў каманднай гонцы (2013).

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у Кубку свету ў 2008 годзе.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы ўдзельнічаў на дыстанцыі 1500 метраў і заняў 27-е месца.

У 2012 годзе заваёўваў прызавыя месцы на 500 метраў на чэмпіянатах ў класічным мнагабор'і, стаў другім на 500 м на чэмпіянаце Еўропы (12-е выніковае месца) і выйграў 500 м на чэмпіянаце свету (11-е выніковае месца).

У 2013 годзе выйграў Кубак свету на дыстанцыі 1500 метраў, у складзе каманды Польшчы заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету ў каманднай гонцы.

На зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года перамог на дыстанцыі 1500 метраў, толькі на 0,003 секунды апярэдзіўшы галандца Куна Вервея.[1] Залаты медаль Збігнева стаў першай алімпійскай узнагародай вышэйшай вартасці ў гісторыі канькабежнага спорту Польшчы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]