Звычайны зімародак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Зімародак звычайны
Зімародак звычайны
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Раздзел:

Эўметазоі

Тып:

Хордавыя

Клас:

Птушкі

Атрад:

Ракшападобныя

Сямейства:

Зімародкавыя

Род:

Зімародкі

Від:

Зімародак звычайны

Навуковая назва

Alcedo atthis L., 1758

Арэал

Alcedo atthis -range map-2-cp.png

ITIS   554549
NCBI   36245

Зімародак звычайны (Alcedo atthis) — птушка сямейства зімародкавых атрада ракшападобных.

Крыху большы за вераб'я. Даўжыня 18—19 см, маса 27—38 г. Галава вялікая, дзюба доўгая, прамая. Хвост кароткі. Апярэнне яркае: зверху блакітна-зялёнае, надхвосце («сядло») бліскуча-блакітнае, шырокая палоса ад дзюбы праз вока да патыліцы і горла — вохрыста-белаватая, ніз інтэнсіўна ржава-рыжы. Дзюба чорная, ногі чырвоныя.

Пашырэнне: Еўразія і Паўночная Афрыка. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але нераўнамерна. Месцы пражывання: рэкі, старарэччы, значна радзей азёры, каналы з стромкімі і абрывістымі берагамі, парослымі дрэўна-хмызняковай і травяністай расліннасцю. Корміцца дробнай рыбай, радзей воднымі беспазваночнымі.

У месцах гнездавання з'яўляецца звычайна ў першай дэкадзе красавіка. Манагам. Гнёзды ў глыбокіх норах. Гнездавы перыяд расцягнуты. Поўныя свежыя кладкі з 5—8 белых з бляскам яек памерамі 21,8 x 18,4 мм трапляюцца з сярэдзіны траўня да канца першай дэкады чэрвеня. Наседжваюць абедзве птушкі 19—21 суткі. Птушаняты вылятаюць у ліпені.

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU) 


Літаратура [правіць]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5